“Жывёлы ў народных казках” – гадзіна займальнай экалогіі да Сусветнага дня аховы жывёл прайшла ў дзіцячай бібліятэцы №15 г. Мінска. Пад час мерапрыемства вучні з 4 “Г” класа СШ№215 ўспомнілі жывёл-герояў казак, пазнаёміліся з творчасцю мастакоў-анімалістаў, паслухалі казку, анекдоты, і пагулялі ў гульню “Гусі-лебедзі”.