ЗНАЁМЦЕСЯ - ПАДАБАЙКА!
У беларускі чацвер у дзіцячую бібліятэку N6 імя В.Віткі завітаў госць - мілы казачны хлопчык з блакітнымі валасамі і васільковымі вачыма. Гэта галоўны герой навінкі ад выдавецтва "Звязда" – арыгінальнай кнігі-гаджэту “Знаёмцеся – #Падабай.к@”. Упэўнены, што незвычайны твор пра кампутарнага хлопчыка, які жыве ў інтэрнэце і любіць пакідаць лайкі ў выглядзе сэрцайкаў, абавязкова зацікавіць маленькіх чытачоў.
У кнізе можна знайсці Падабай-гульню і Падабай-вандрульню з прызамі для самых уважлівых! На вокладцы ёсць QR-код, па якому магчыма паглядзець буктрэйлер і бліжэй пазнаёміцца з цудоўным выданнем.Унікальная кніга Кацярыны Хадасевіч-Лісавой спалучыла экран гаджэта і папяровыя старонкі. Сімпатычны віртуальны герой дапаможа дзецям адкласці смартфоны і прачытаць новую цікавую гісторыю!
Вялікі дзякуй кніжнай феі Кацярыне за цудоўны падарунак!
https://instagram.com/kaciaryna_khadasevich_lisavaya?..
Прапануем паглядзець займальны буктрэйлер па гэтай кнізе.
https://youtu.be/Uxw5tuqK5iU