ЗНАЁМЦЕСЯ - ПАДАБАЙКА!
У пятніцу ў дзіцячую бібліятэку N6 імя В.Віткі завітаў незвычайны госць - мілы казачны хлопчык з блакітнымі валасамі і васільковымі вачыма. Ён пазнаёміўся з бібліятэкарамі, зайшоў у філіял музея часопіса "Вясёлка", дзе адразу пасябраваў з Васяй Вясёлкіным і іншымі акцёрамі лялечнага тэатра "Пацешка".
Падабайка прыйшоў не адзін. Ён прывёў сваю літаратурную матулю - крэатыўную пісьменніцу Кацярыну Хадасевіч-Лісавую. Кніжная фея зрабіла бібліятэцы файны падарунак. Гэта навінка выдавецтва "Звязда" – арыгінальная кніга-гаджэт “Знаёмціся – #Падабай.к@”. Упэўнены, што незвычайны твор пра кампутарнага хлопчыка, які жыве ў інтэрнэце і любіць пакідаць лайкі ў выглядзе сэрцайкаў, абавязкова зацікавіць маленькіх чытачоў.
У кнізе можна знайсці Падабай-гульню і Падабай-вандрульню з прызамі для самых уважлівых! На вокладцы ёсць QR-код, па якому магчыма паглядзець буктрэйлер і бліжэй пазнаёміцца з цудоўным выданнем.Унікальная кніга Кацярыны Хадасевіч-Лісавой спалучыла экран гаджэта і папяровыя старонкі. Чакайце ў нашай бібліятэцы ў хуткім часе! Сімпатычны віртуальны герой дапаможа дзецям адкласці смартфоны і прачытаць новую цікавую гісторыю!
Вялікі дзякуй @kaciaryna_khadasevich_lisavaya і Выдавецкаму дому "Звязда" за шыкоўны падарунак і станоўчыя эмоцыі ад знаёмства з Падабайкам!
https://instagram.com/kaciaryna_khadasevich_lisavaya
#падабай.к@ #падабайка #цсдб_минск #книгадлядетей #кнігагаджэт #беларускаялітаратура #чытаемпабеларуску #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #кацярынахадасевічлісавая #ходосевичлисовая #выдавецтвазвязда #кацярына_хадасевіч_лісавая #читаемдетям #детскаялитература #новыекниги #звезда