Нязменна першым школьным падручнікам кожнага з нас застаецца і на сённяшні дзень буквар, з ім пачынаецца шлях да ведаў, які пакідае ў памяці след на ўсё жыццё.
Нацыяналъная бібліятэка Беларусі сумесна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Бібліятэкай Ганаровага таварыст-ва Мідл Тэмпл пры падрымцы беларускіх і замежных партнёраў ажыццявілі факсімільнае выданне самага старажытнага беларускага Буквара да яго 400-гадовага юбілею.
27 сакавіка 2019 года ў Мінскай гарадской Ратушы адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы гэтага выдання ў бібліятэкі вышэйшых навучальных устаноў, каледжаў, гімназій і школ сталіцы Беларусь
Арганізавалі мерапрыемства Нацыянальная бібліятэка Беларусь ДУ "Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска", Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска, Музей гісторыі горада Мінска.
Святочны настрой прысутным стварылі навучэнцы музыч-най школы №10 імя Яўгена Глебава г. Мінска.
А. Беразоўская
ДУ "ЦСДБ г. Мінска"
Крыніца: Бібліятэка прапануе.-2019.-№6.-2-я с. вокл.