Адзін з накірункаў дзейнасці ДУ “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска” з’яўляецца супрацоўніцтва з ГА ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“. Многія беларускія пісьменнікі ўжо даўно сталі нашымі сябрамі. Яны часта прыходзяць да нас на мерапрыемствы, прэзентуюць чытачам свае кнігі.
Уся праца дзіцячых бібліятэк накіравана на папулярызацыю беларускай літаратуры і прываблівання чытачоў у бібліятэку. Актыўна працуюць ”Беларуская хатка“, філіял музея часопіса ”Вясёлка“, лялечны тэатр ”Пацешка“, галерэя беларускай мастачкі Алены Лось, літаратурная студыя для таленавітых падлеткаў ”Малінаўскія галасы“, творчае аб’яднанне “Акорд”, “Шабаноўскія званочкі”.
Творчае аб’яднанне “Акорд” (дзіцячая бібліятэка №2) – арганізатар і кіраўнік член СПБ Залеская Тамара Георгіеўна. Прымаюць актыўны ўдзел таленавітыя пачынаючыя маладыя паэты і пісьменнікі. На адным з паседжанняў прайшла прэзентацыя зборніка прозы “Чистая правда и фантазия” членаў гэтага творчага аб’яднання. Гэта ўжо другая надрукаваная кніга ўдзельнікаў нашага літаратурна-музычнага аб’яднання.
Усе мерапрыемствы, праведзеныя ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя В.Віткі для малодшага ўзросту, абавязкова суправаджацца лялечнымі прадстаўленнямі тэатра “Пацешка”. Тэатралізаваныя прадстаўленні па творах беларускіх аўтараў – самая эфектыўная форма прапаганды беларускай кнігі, беларускага слова. (Спектаклі зроблены па творах: Пазнякоў Міхась “Вавёрчына хатка”, “Казка пра мядзведзя”, Чарняўскі Мікола “Ліса-калядоўшчыца”, Галіноўская Ніна “Ашуканы воўк”, Мазго Уладзімір “Кот-мараход”, Зэкаў Анатоль “Чаму зязюля гады лічыць”, “Як Гаўка ў космас збіраўся”, “Як луг кветкамі зацвіў”, Сівец Таццяна “Брык і Шуся шукаюць лета” і інш.)
У дзіцячай бібліятэцы №15 працуе літаратурная студыя “Малінаўскія галасы” пад кіраўніцтвам паэткі Іны Фраловай. Акрамя літаратурнай вучобы, робіцца акцэнт на тое, каб пачынаючыя творцы часцей сустракаліся з вядомымі пісьменнікамі, набіраліся творчага і жыццёвага вопыту, выходзілі са сваімі вершамі на шырокую чытацкую аўдыторыю. За апошнія гады у гасцях у студыі пабывалі такія вядомыя паэты і пісьменнікі, як М.Пазнякоў, Р.Баравікова, Н.Галіноўская, А.Міхаленка, У.Скарынкін, С.Трахімёнак, і літаратары больш маладога ўзросту Т.Трафімава, А.Вашчанка, І. Тулупава, Я.Явіч і інш.
Сумесна з ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" арганізуюцца акцыі, конкурсы, круглыя сталы. У 2018 годзе жнівеньская нарада настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры прайшла ў Доме літаратара, у якой прынялі ўдзел беларускія пісьменнікі і прадстаўнікі дзіцячых бібліятэк Мінска. У гэтым жа годзе прайшоў рэспубліканскі конкурс малюнкаў і вершаў "Мой першы падручнік – “Буквар” да 400-годдзя з часу выдання першага "Буквара".
ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі"
Беларускія партнёры
5
/ 5