“У дзядулі Васіля – вельмі чулая душа” – тэлемост з чытачамі Слуцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі з удзелам Расціслава і Анатоля Бензерукоў.
У дзіцячай бібліятэцы №6 імя В.Віткі працягваецца шэсце Віткаўскіх чытанняў, прысвечаных дню нараджэння класіка беларускай дзіцячай літаратуры.
У Слуцку, на радзіме першага рэдактара часопіса “Вясёлка”, нашы калегі і аднадумцы з цэнтральнай раённай бібліятэкі запрасілі ў госці вядомых пісьменнікаў Беларусі – Расціслава і Анатоля Бензерукоў. Дзякуючы сучасным тэхнічным сродкам, чытачы мінскай і слуцкай бібліятэк атрымалі магчымасць задаць пытанні творчаму дуэту бацькі і сына, паслухаць іх кранальныя ўспаміны пра Цімоха Васільевіча Крысько.
Чытаць далей