“На чоўне сабраўся ў бязмежную даль…” – урачыстае адкрыццё Віткаўскіх чытанняў з удзелам У.С.Ліпскага. Відэамост з чытачамі Слуцкай Цэнтральнай раённай бібліятэкі.
17 мая ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя В Віткі адбылося ўрачыстае адкрыццё штогадовых Віткаўскіх чытанняў, прымеркаваных да дня нараджэння знакамітага беларускага паэта, драматурга, першага рэдактара часопіса “Вясёлка”. Але большасці людзей Васіль Вітка вядомы як таленавіты і самабытны дзіцячы пісьменнік, на творах якога выхоўвалася некалькі пакаленняў беларусаў.
Імя Васіля Віткі – адно з самых прыкметных сярод майстроў літаратурнага слова Беларусі. Яго дзіцячая паэзія багата рознымі жанрамі, сярод якіх складанкі, чытанкі, байкі, песні, калыханкі, загадкі і іншыя формы вершаў. “Кожнае дзіця – цудоўная захапляючая кніга. Спазнаючы дзяцей, мы спазнаём саміх сябе. Вучачы дзяцей – вучымся самі”, – гаварыў сонечны казачнік. Не выпадкова, што менавіта ў гонар гэтага самабытнага паэта і педагога названа наша дзіцячая бібліятэка.
Ужо ў сёмы раз мы праводзім відэамост з чытачамі Слуцкай Цэнтральнай раённай бібліятэкі. І кожная сустрэча з калегамі і юнымі аматарамі творчасці Васіля Віткі прасякнута радасцю і асаблівай творчай энергетыкай. Так было і зараз. Вучні 2 “А” класа 60-й сярэдняй школы г.Мінска вывучылі любімыя вершы Цімоха Васільевіча і вельмі выразна і артыстычна расказвалі іх на памяць. Віткаўскае слова чароўна гучала ў сцянах філіяла музея часопіса “Вясёлка! А ў адказ мінчанам маленькія чытачы са Слуцка, радзімы пісьменніка, таксама падрыхтавалі цудоўныя сцэнкі і вершы на памяць! Што можа быць лепшым падарункам прыхільнікам да дня нараджэння любімага паэта?!
Чытаць далей