Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы (першапачаткова Тыдзень бібліятэк краін Паўночнай Еўропы) ужо больш за 20 гадоў з'яўляецца культурным праектам, накіраваным на распаўсюджванне любові да чытання, літаратуры і скандынаўскай традыцыі апавядання, якая не ведае межаў. Тое, што пачыналася як амбіцыйная ідэя ў 1995 годзе, пасля многіх гадоў стала штогадовым мерапрыемствам, у якім прымаюць удзел каля 160000 чалаваек, маладых і дарослых.
Штогод у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага пры падтрымцы Цэнтра шведскіх даследаванняў і Савета міністраў Паўночных краін адбываецца прэзентацыя штогадовага праекта “Тыдзень літаратур Паўночных краін”.
У 2018 годзе ўступным словам прывітала чытачоў пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан. Яна шчыра расказала пра тое, што яе асабістыя дзеці вельмі любяць чытаць кнігі з серыі пра Пэтсана і Фіндуса знакамітага шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста. Працягнула сустрэчу дырэктар Цэнтра шведскіх даследаванняў Настасся Майская. Яна расказала, чым займаецца цэнтр, паказала дзецям на мапе Паўночныя краіны і сцягі Швецыі, Даніі, Нарвегіі, Ісландыі і Фінляндыі. Спадабаўся дзецям герой Суперлось у выкананні Ангеліны Юрковай, які размаўляў па-шведскі, а пасля ўжо па-беларуску прапанаваў ім віктарыну, прысвечаную Паўночным краінам і літаратуры Паўночных краін. Вучні школы паказалі свае “суперведы” і правільна адказалі на ўсе пытанні.
У рамках Тыдня літаратур Паўночных краін у Беларусі з вялікім задавальненнем усе прысутныя пазнаёміліся з выставай Шведскай акадэміі дзіцячай кнігі “Ура дзіцячай кнізе! 17 прычын чытаць дзіцячыя кнігі”, арганізаванай пры падтрымцы Швецыі ў Беларусі і Шведскага інстытута, якая ўтульна размясцілася ў нашай бібліятэцы.
Цэнтр шведскіх даследаванняў у Мінску
27 Cтудзеня 2019
Міжнароднае супрацоўніцтва
4
/ 4