БЕЛАРУСКІ ЧАЦВЕР З “ВЯСЁЛКАЙ”
Для нашых маленькіх гасцей мы правялі займальную экскурсію па філіяле музея часопіса "Вясёлка", распавялі гісторыю яго стварэння, паказалі часопісы 1960-х гадоў і пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з Васем Вяселкіным - знакамітым талісманам часопіса. Прыемным бонусам стала прадстаўленне лялечнага тэатра "Пацешка". Сёння нашы акцёры паказалі казку Віткі "Ваверчына гора".
Малыя сыходзілі ў цудоўным настроі, а ў іх "беларускай скарбонцы” з'явіліся новыя беларускія словы.