Новыя прыгоды лісачкі Красуні
Галоўная гераіня кнігі – вясёлая і цікаўная лісачка
Красуня. Раней яна жыла ў мегаполісе, а потым малечы пашанцавала вырвацца з
тлуму вялікага горада і пасяліцца ў Дзівосным лесе, дзе яе выхавацелем стаў
вялікі, моцны і добры мядзведзь Буры. Красуня знайшла сярод лясной дзятвы шмат
сяброў, якім з гэтай мілай фантазёркай сумаваць ніколі не даводзіцца! Пра
вясёлыя прыгоды, цікавыя забавы, неверагодныя здарэнні і дэтэктыўныя гісторыі і
раскажа гэта кніга. Лісачка запрашае чытачоў у Дзівосны лес!