Беларуская літаратура. 3 квартал 2022 года
Для маленькіх дзетак і вучняў пачатковай школы
Близнец, Людмила Алексеевна. Этюды нашего детства: сборник / Л.А.Близнец. — Минск: А.Н.Вараксин, 2022. — 52 с.
1-4 кл., 6+
В сборник вошли воспоминания разных лет близких автору людей. В основу событий легли реальные истории, которые происходили с героями и которыми они охотно поделились.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Давідовіч, Сяргей Фёдаравіч. Дабром за дабро: казкі / С.Ф.Давідовіч; [мал. аўтара]. — Мінск: Звязда, 2022. — 136 с.
1-4 кл., 6+
Казкi Сяргея Давiдовiча вучаць спагадлівасці i шчырасці, заклікаюць ставіцца да ўсяго жывога на Зямлi i да мацi-Прыроды беражлiва i адказна.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Деревянко, Михаил Андреевич. Сказочные приключения Курносика и Пушинки / М.А.Деревянко; [худож. А.Луговская]. — Минск: Звязда, 2022. — 30 с.
1-4 кл., 6+
Главным героям книги — мальчику Курносику и девочке Пушинке — не повезло оказаться на пути у коварной Бабы-яги. И теперь, околдованные её злыми чарами, они во что бы то ни стало должны вернуть свой прежний облик и вернуться домой...
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Деревянко, Михаил Андреевич. Курносик и Пушинка. Приключения продолжаются: [сказка] / М.А.Деревянко; [худож. А.А.Луговская]. —Минск: Звязда, 2022. — 48 с.
1-4 кл., 6+
Продолжение истории о полюбившихся героях — Курносике и Пушинке. Впереди ребят ждут новые необыкновенные приключения, неожиданные повороты, встречи со старыми и знакомство с новыми героями, удивительная дружба и, конечно же, волшебство!
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Дзе Нёман гамоніць з пушчай..: зборнік твораў / [уклад. В.А.Кастручын]. - Мінск: Беларусь, 2022. — 168 с.
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
Акрамя знакамітай Белавежскай пушчы, у Беларусі ёсць яшчэ адна, якая з'яўляецца буйнейшым лясным масівам у Еўропе і мае міжнародны статус ключавой батанічнай тэрыторыі. Гэта Налібоцкая пушча — непаўторны край з прыгожымі ландшафтамі і багатым раслінным і жывёльным светам.
У кнізе вы знойдзеце нарысы, дарожныя замалёўкі, апавяданні, вершы і казкі вядомых пісьменнікаў і краязнаўцаў, якія нарадзіліся побач з гэтымі мясцінамі ці пабывалі ў гэтых кутках падчас вандровак.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі №13)
З мамай добра мне: вершы / [іл. А.Карповіч;уклад. А.Спрынчан]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2022. — 22 с. – (Жывая класіка дзецям).
1-4 кл., 6+
У кнігу ўвайшлі ўключаныя ў школьную праграму па беларускай літаратуры вершы пра маці, напісаныя вядомымі паэтамі Эдзі Агняцвет, Рыгорам Барадуліным, Верай Вярбой, Уладзімірам Паўлавым, Нілам Гілевічам, Адамам Русаком і інш.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Зэкаў, Анатоль Мікалаевіч. Калаўрот хлапечых прыгод: аповесць, апавяданні, былі / А.М.Зэкаў; [маст. М.Станкевіч]. — Мінск: Звязда, 2022. — 48 с.
1-4 кл., 6+
Аўтар кнігі «Калаўрот хлапечых прыгод», якую складаюць міні-аповесць «Мікітавы канікулы, або Гарадскі хлопчык у вёсцы», апавяданні, былі і мініяцюры, запрашае юных чытачоў акунуцца ў рэальны свет жыцця дзяцей, распавядае пра іх гульні і забавы, радасці і засмучэнні, заклікае шанаваць прыроду і яшчэ больш палюбіць братоў нашых меншых, вучыць пазбаўляцца дрэнных звычак, быць сумленнымі і справядлівымі, не баяцца цяжкасцей.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Карась, Вікторыя Віктараўна. Домік добрай казкі: чароўныя гісторыі для дзяцей і дарослых дзяцей/ В.В.Карась; [маст. Т.Філіповіч]. — Мінск: Звязда, 2022. — 72 с.
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
У дзівосным «Доміку добрай казкі» Вікторыі Карась — месцы, дзе жывуць шчырасць і дабрыня, захапленне і надзея, сяброўства і шчасце, — цёпла і ўтульна, як у матуліных абдымках.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Кім, Надзея. Кразі - чырвоны кракадзільчык: казка / Н.Кім; іл. К.Раюнец. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2022. — 44 с. — (Кніжны Рысь).
1-4 кл., 0+
Казка пра тое, як сяброўства пераўтварае адрознае і дзіўнае ў дзівоснае.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Мазго, Уладзімір Мінавіч. Казкі ката-марахода: вершы / У.М.Мазго; [маст. В.Жук]. — Мінск: Беларусь, 2022. — 46 с.
1-4 кл., 0+
Кніга вершаў вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Мінавіча Мазго. Калі вы яшчэ не чулі пра неверагодныя прыгоды ката-марахода, хутчэй бярыцеся за гэтую кнігу, бо вас чакаюць розныя дзівосы: і кругасветнае падарожжа з галоўным героем, і перамога над марскімі піратамі, і танцы ў Антарктыдзе з вясёлымі пінгвінамі, і сяброўства з кітом-веліканам, і безліч іншых цудаў... Кніга вучыць дабрыні і шчырасці, любові да радзімы і адказнасці за ўсё жывое на зямлі.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Марозаў, Змітрок Змітравіч. Вясёлы калаўрот: вершы / З.З.Марозаў; [маст. В.Фурусава]. — Мінск: Беларусь, 2022. — 72 с.
1-4 кл., 0+
Свет дзяцінства... Непаўторны, сонечны, чароўны... Паэт знаёміць маленькіх чытачоў са шматлікімі насельнікамі гэтага вялікага прыгожага свету — раслінамі, птушкамі, звярамі, вернымі спадарожнікамі чалавека, і вучыць быць чулым да ўсяго жывога.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Самы смачны яблык: [апавяданні / уклад. А.Спрынчан; маст.В.Дзятко]. — Мінск: Маст. літ., 2022. — 30, c. — (Я люблю чытаць).
1-4 кл., 6+
Якi яблык найсмачнейшы? Якi малюнак найлепшы? Што адбылося з ветрам i зярняткам?
На гэтыя i iншыя пытаннi вы атрымаеце адказы у кнiзе.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Токарева, Ирина. Приключения сыщика Хомса и доктора Сладсона: кн. 5 / И.Токарева; [худож. А.К.Алёшина]. — Минск: Народная асвета, 2022. — 88 с. — (Детский детектив).
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
Кто не любит читать детектив? Все любят – и взрослые, и дети! Логическое мышление, воображение, юмор – всё это есть у двух замечательных сыщиков. Они могут расследовать любое преступление в сказочном городке Слондоне. Откуда в городе возникла эпидемия опасного вируса? Кто обманным путём пытался заполучить главную роль в слондонском театре? Как разгадать тайну "Слономонов"? Как вывести на чистую воду Слондонского Колдуна? Кто совершал ограбления в магазинах?
Чтобы раскрыть все преступления, необходимы смекалка, внимание, воображение. Каждая книга из серии "Детский детектив" – это отдельный сборник рассказов.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Хадасевіч-Лісавая, Кацярына Станіславаўна. Вухуцік і яго таямніца: казачная аповесць/ К.С.Хадасевіч-Лісавая; [маст. В.Лапіна]. — Мінск: Звязда, 2022. — 128 с. — (Казкі Кніжнай феі).
1-4 кл., 6+
Дзяўчынка Улада з Зямлі і хлопчык Вухуцік з далёкай таямнічай планеты Вухуціі сустрэліся і пасябравалі. А для сапраўднага сяброўства, як вядома, не існуе адлегласцей і перашкод. Дзеці разам падарожнічалі па космасе, тэлепартаваліся адно да аднаго ў госці, весяліліся, знаёміліся з жыццём на новых для іх планетах, траплялі ў розныя цікавыя сітуацыі.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Хадасевіч-Лісавая, Кацярына Станіславаўна. Гаспадыня Ліловага цмока; Помста Змрочнага птаха: жахліўчыкі / К.С.Хадасевіч-Лісавая;[маст. Ю.Давыдава]. — Мінск: Звязда, 2022. — 52 с. — (Казкі Кніжнай Феі).
1-4 кл., 6+
“Гаспадыня Ліловага цмока” - гэты жахліўчык не пакіне раўнадушным ніводнага юнага аматара паказытаць сабе нервы. Гісторыя пачынаецца з таго, што сяброўкі Віка, Даша і Аліна вырашаюць дапамагчы суседцы і пасядзець з яе малым сынам, пакуль тая будзе на працы. Здавалася б, што можа здарыцца ў дзень з трыма амаль дарослымі і такімі самастойнымі дзяўчынкамі ў звычайнай вясковай хаце? Быццам нічога, але... Чаму так загадкава падміргвае цмок, намаляваны на суседчынай сумцы? І што ўстрывожыла ката Філю? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні - пад вокладкай кнігі...
“Помста Змрочнага птаха” - чарговая страшная гісторыя, ад якой ажно дрыжыкі працінаюць, а душа ў пяты ідзе! Пазбегнуўшы абавязку пільнаваць малодшага брата, Сцёпа збіраецца паездзіць на ровары ў кампаніі лепшых сяброў Мікіты і Жэні. Але планы зноў неспадзявана парушаюцца... Ніякіх ровараў, пакуль цэгла не будзе перанесена з гаража да ганка! Працы на пятнаццаць хвілін, але на шляху хлопчыкаў нечакана паўстае таямнічая звышнатуральная сіла..
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Шевцов, Алексей. Новые сказки о старом / А.Шевцов; [худож. В.Макаренко]. — Минск: Белпринт, 2021. — 104 с.
1-4 кл., 6+
В своей книге автор продолжает раскрывать читателям разнообразие животного мира, показывает красоту общения человека и животных, учит смелости, доброте, взаимовыручке и порядочности в период трудных испытаний.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Шчарбакова, Алена Яўгенаўна. Казачны горад /А.Я.Шчарбакова; [маст. Г.Іванова]. — Мінск: Звязда, 2022. — 38, с.
1-4 кл., 6+
Кастусь з Васільком сёння пасварыліся першы раз у жыцці! Праз дзяўчынку! У той самы момант сяброўства скончылася... Дзеці апынуліся ў Казачным горадзе, дзе за імі па пятах ходзіць дзяўчынка Абразка, бабуля Злосць і дзядзька Гонар. Каб вярнуць сяброўства і зноў апынуцца дома, Кастусю, Васільку і Веранічцы давядзецца пераадолець шмат перашкод і прйсці праз цяжкія выпрабаванні.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Літаратура для падлеткаў і дарослых
Адамовіч, Алесь. Партызаны: дылогія / А.Адамовіч; пер. з рус. мовы І.Шаўляковай; прадмова У.Бойкі. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — 604 с. — (Беларускі кнігазбор. Серыя I. Мастацкая літаратура).
8-11 кл., 12+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Быстримович, Валентина Ефимовна. Шкодницы: повесть /В.Е.Быстримович; [худож. А.Зенович]. — Минск: Звязда, 2022. — 104 с.
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Две юные искательницы приключений живут в рабочем поселке на окраине города. Они считают, что могут все: портняжными ножницами сделать модную стрижку, сходить на кладбище ночью, чтобы доказать смелость себе и другим, украсть могильный крест и поставить во дворе соседа, подраться за честь другой девчонки, испортить все лампочки в классе, чтобы отменили уроки. Несмотря на шалости, у подружек есть серьезная, большая мечта — стать летчицами. Но на пути к цели они узнают о себе много нового...
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Васілевіч, Алена Сямёнаўна. Пачакай, затрымайся..: аповесці / А.С.Васілевіч. — Мінск: Беларусь, 2022. — 512 с.
5-7 кл., 8-11 кл.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэк №13 і цэнтральнай бібліятэкі )
Гаўрыловіч, Уладзімір Мікалаевіч. Па веры вашай..: раман-версія / У.М.Гаўрыловіч. — Мінск: Звязда, 2022. — 320 с.
8-11 кл., 12+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Грушэцкі, Алег. Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Каралеўству патрэбны героі / А.Грушэцкі; [маст. В.І.Козел]. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2022. — 276 с.
5-7 кл., 12+
Таямнічае каралеўства Сварга ізноў у небяспецы – яго захапіў яшчэ больш магутны вядзьмак, якім рухае помста. Юныя героі Янка ды Мілана выпраўляюцца ў падарожжа на дапамогу сваім сябрам. Дзецям наканавана павесці за сабой мужных ваяроў, вызваліць караля Мацея, змагаючыся супраць злых чараў і ненавісных ваўкалакаў, а таксама ўпершыню сустрэцца са светлым пачуццём кахання. Ці дадуць яны рады новым выпрабаванням – залежыць толькі ад іх саміх!
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Гушинец, Павел Владимирович. Ещё немного из обрывков / П.В.Гушинец. — Минск: Четыре четверти, 2022. — 232 с.
16+
Контраст между детским и взрослым мирами, растерянность провинциального студента в большой и шумной столице, первая любовь и крепкая дружба, а также история белорусского мошенника, достойная голливудского фильма, – обо всём этом вы узнаете из продолжения книги "Обрывки" – "Ещё немного из обрывков".
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 4, 5, 6, 7, 10 і ў цэнтральнай бібліятэцы)
Зборнік драматычных твораў для вывучэння ў 10 класе / [адказ. за вып. С.І.Моўчан]. — Мінск: Беларусь, 2022. — 200 с. — (Школьная бібліятэка).
8-11 кл.,16+
У зборнік увайшлі драматычныя творы вядомых беларускіх пісьменнікаў, якія сваімі п’есамі не толькі ўзбагацілі айчынную літаратуру і нацыянальны тэатральны рэпертуар, але і ўнеслі ўклад у сусветную скарбніцу мастацкага слова.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэк №13 і №14)
Иванов, Максим. Концерт по заявке неизвестного: роман / М.Иванов. — Минск: Четыре четверти, 2022. — 176 с.
16+
Роман Максима Иванова "Концерт по заявке неизвестного" – это восемнадцать драматических историй из жизни современников автора, родившихся в 1970‑е годы. Дети своего времени, они мечтают, страдают, влюбляются, идут на преступления и прозревают, а читатель вместе с ними ищет ответы на главные вопросы.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Караткевіч, Уладзімір Сямёнавіч. Збор твораў у 25 т. Т. 20. Лісты: ч. 2 / У.С.Караткевіч; БДУ, філалагіч. факультэт; рэдкал.: А.Бельскі [ і інш.]. — Мінск: Маст. літ., 2022. — 368 с.
8-11 кл., 12+
У гэтым томе падаецца другая частка эпісталярнай спадчыны класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, якая ахоплівае 1956—1983 гг. Праз знаёмства з ёй можна ўявіць і зразумець шмат якія моманты жыцця і творчасці пісьменніка.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Купрэеў, Мікалай Сямёнавіч. Палеская элегія: аповесці / М.С.Купрэеў; [уклад. Л.М.Галубовіч]. — Мінск: Литература и Искусство, 2007. — 312 с. – (Лімаўскі фальварак).
8-11 кл.
"Палеская элегія" – пасмяротная кніга пісьменніка. Аповесці, сабраныя пад адной вокладкай, – гэта яго мастацкая аўтабіяграфія. Пісьменнік, які воляй лёсу амаль ўсё жыццё адпрацаваў настаўнікам літаратуры ў школах Палесся, ўздоўж і ўпоперак зведаў гэтыя мясціны як краязнаўца, вельмі тонка вывучыў своеасаблівую натуру палешукоў з іх непаўторным укладам жыцця, звычкамі, светапоглядам. Таму вобразы яго герояў надзвычай каларытныя, як і асоба самога аўтара, які пакінуў пасля сябе на нашай зямлі не толькі "светлае імгненне", але і бяспрыкладную любоў да роднага краю.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэк № № 8, 12, 13, 14, 16)
Маслюкова, Ольга Ивановна. Оберег: роман / О.И.Маслюкова. —Минск: Четыре четверти, 2022. — 264 с. — (Женские судьбы).
16+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Місько, Павел Андрэевіч. Эрпіды на планеце Зямля;Навасёлы: аповесці / П.А.Місько. — Мінск: Маст. літ., 2022. — 300 с. — (Бібліятэка прыгод і фантастыкі).
5-7 кл., 12+
На Зямлю ў касмічным караблі прыляцелі робаты-разведчыкі. Яны называюць сябе Эрпідамі. Эрпіды атрымалі заданне даведацца, што ўяўляюць з сябе Зямля і чалавек. Пра знаёмтсва робатаў з зямлянамі і расказвае аўтар у сваёй фантастычнай і вясёлай аповесці.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі №13)
Міус, Жанна. На пытанне ёсць... паданне: легенды і паданні / Ж.Міус; [маст. С.Стахоўская]. — Мінск: Беларусь, 2022. — 88 с.
5-7 кл., 12+
У кнізе сабраны цікавыя легенды і паданні з розных мясцін Беларусі, што засталіся нам ад прадзедаў як каштоўны скарб. Аўтар надаў ім вершаваную форму, дакладна захаваўшы арыгінальны сюжэт кожнага старога аповеду.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Мы – беларусы: выбраныя вершы беларускіх паэтаў пра беларусаў / [уклад. В.Шніпа; маст.: Г.Скрыпнічэнка, А.Малішэўскі, Ф.Рушчыц [і інш.]. — Мінск: Маст. літ., 2022. — 128 с. — (100 вершаў).
5-7 кл., 8-11 кл.,12+
«Мы — беларусы» - гэта своеасаблівы паэтычны партрэт нашага народа — мужнага, працалюбівага, міралюбнага.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Нилов, Константин Григорьевич. Капкан на диких охотников: повесть / К.Г.Нилов. — Минск: Четыре четверти, 2022. — 184 с. — (Дети войны).
5-7 кл., 12+
Повесть белорусского писателя Константина Нилова "Капкан на диких охотников" рассказывает о событиях, происходивших в первые годы Великой Отечественной войны на оккупированной территории Беларуси.
Война коснулась не только взрослого населения, но и подростков, которые внесли свой вклад в разгром немецко-фашистских захватчиков. Тогда немцы в борьбе против партизан и советских разведывательно-диверсионных групп (РДГ) применили так называемые ягдкоманды. Действия, описанные в повести, разворачивались на Оршанщине и Шкловщине, там, где партизанское движение было направлено именно на борьбу с ягдкомандами.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Сперанская, Лариса Юрьевна. Намастэ: повесть / Л.Ю.Сперанская; [худож. Л.Ю.Сперанская]. — Минск: Белорусь, 2022. — 104 с.
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Повесть Ларисы Сперанской «Намастэ» — это не просто история об удивительных приключениях маленькой собачки в разноликом, пестром и непредсказуемом мире. Это рассказ о людях, о природе, о предназначении и вселенской гармонии. Книга никого не оставит равнодушным — заставит смеяться, думать, сопереживать — и будет интересна людям всех возрастов и самых разных интересов.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Хлопцы самай вялікай вайны: 25 апавяданняў пра Вялікую Айчынную вайну / [уклад. А.Бадак; маст. М.Дайлідаў]. — Мінск: Маст. літ., 2022. — 344 c.
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Черкашин, Николай Андреевич. Переходный возраст: повесть /Н.А.Черкашин. — Минск: Четыре четверти, 2022. — 292 с. — (Дети войны).
8-11 кл., 12+
Перелистывая страницы маминого дневника, разглядывая старые фотографии в семейном альбоме, Николай Черкашин в своем повествовании ведет читателя по местам послевоенного детства. Его отец, участник Великой Отечественной войны, служил в Белорусском военном округе до 1962 года: Плещеницы, Волковыск, Слоним, Щучин, Сморгонь, Барановичи. События тех лет на всю жизнь запечатлелись в памяти автора и легли в основу книги "Переходный возраст", написанной образным языком, сохранившим оттенки живой разговорной речи.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Яговдик, Владимир Иванович. Крылатая душа: рассказы, повести, сказки / В.И.Яговдик; [худож. А.Романовская]. — Минск: Звязда, 2022. — 128 с.
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Произведения известного писателя лауреата Национальной литературной премии Владимира Яговдика в доступной и занимательной манере дают уроки экологического воспитания, обращая внимание юных читателей на необходимость оберегать родную природу. В книге представлены литературные и народные сказки, а также увлекательные рассказы об удивительных памятниках культуры, созданных в минувшие столетия , и о замечательных людях, оставивших неизгладимый след в истории нашей страны.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Як многа гавораць мне назвы такія: выбраныя вершы беларускіх паэтаў пра беларускія гарады і вёскі / [уклад. А.Бадака; маст. М.Дайлідаў]. — Мінск: Маст. літ., 2022. — 160 с. — (100 вершаў).
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
У зборнік увайшлі 100 вершаў, прысвечаных беларускім гарадам і вёскам. Сабраныя пад адной вокладкай, яны ўяўляюць сабой своеасаблівую паэтычную карту Беларусі. Сярод аўтараў — прадстаўнікі самых розных літаратурных пакаленняў. Многія творы зборніка даўно сталі айчыннай паэтычнай класікай.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)