Беларускія жанчыны, якія апярэдзілі час
Багата ілюстраванае навукова-папулярнае выданне з дапоўненай рэальнасцю раскрывае біяграфіі выбітных беларускіх жанчын. Саламея Русецкая - першая ў гісторыі Беларусі жанчына-лекар, асветніца і вандроўніца. Францішка Уршуля Радзівіл - першая ў Рэчы Паспалітай жанчына-драматург, заснавальніца беларускага тэатра. Эмілія Плятэр - палымяная рэвалюцыянерка, якая ў 24 гады кіравала атрадам паўстанцаў. Выданне адрасавана вучням сярэдніх і старэйшых класаў, іх бацькам, а таксама ўсім аматарам гісторыі, геаграфіі і мастацтва.