Роня, дачка разбойніка
Пераклад на беларускую мову чароўнай аповесці Астрыд Ліндгрэн «Роня, дачка разбойніка» з арыгінальнымі ілюстрацыямі Ілон Уіклэнд.
Гэты твор — пра сталенне, стасункі з бацькамі ў час, калі дзіця пачынае шукаць самастойны шлях у жыцці, пра варажнечу і прымірэнне, любоў і каханне, вернасць, адвагу, пра тое, як лёгка ўсё разбурыць праз дробязі, і пра каштоўнасць жыцця. Але адначасова і пра вясёлыя прыгоды, бо галоўныя героі ўсё яшчэ дзеці. Яны прыручаюць дзікіх коней, уцякаюць ад лютых вятрунняў і жывуць у пячоры пасярод дзікага лесу. Таму для маленькіх чытачоў гэта чароўная казка, для старэйшых — нагода задумацца пра сапраўды каштоўныя ў жыцці рэчы, а для бацькоў — выдатная магчымасць і паразмаўляць з дзецьмі на складаныя тэмы, і правесці некалькі вечароў у казачным свеце.
Пераклад са шведскай Надзеі Кім.