Беларуская літаратура. 2 квартал 2023 года
Для маленькіх дзетак і вучняў пачатковай школы
Бабина, Наталья Васильевна. Приключения бегемотика и его друзей: [уровень 1: 4-6 лет] / Н.В.Бабина; [худож. С.Самсоненко]. — Минск: Харвест, 2023. — 64 с. — (Я читаю сам!).
0+
Серия книг «Я читаю сам», предназначена для детей от 4 до 8 лет, подготовлена с использованием уникальной методики обучения и закрепления навыка беглого чтения – «дорожки чтения». Книги имеют три уровня сложности. Первый уровень включает в себя небольшие, простые тексты и помогает ребенку познакомиться с «дорожкой чтения». Второй уровень позволяет закрепить полученный навык. Третий уровень предлагает более объемные тексты для усовершенствования навыков чтения. Часть рассказов входит в школьную программу для внеклассного чтения.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Бабина, Наталья Васильевна. Рассказы для детей: [уровень 2: 5-7 лет] / Н.В.Бабина; [худож. И. и В.Пустоваловы С.Самсоненко]. — Минск: Харвест, 2023. — 64 с. — (Я читаю сам!).
0+
Данная книга предназначена детям, уже освоившим азбуку. Текст набран крупным, удобным для детского восприятия шрифтом с использованием «дорожки чтения» по методике Л.П.Царевой. Для формирования навыка беглого и осмысленного чтения слова текста не разбиваются на слоги, а размечаются специальными символами, создающими «дорожку чтения». Используя «дорожку чтения», дети постепенно овладевают письменной формой русского языка. Если ребенок не нуждается в разметке, он может читать, не обращая на нее внимания.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Бабина, Наталья Васильевна. Рассказы о животных: [уровень 1: 4-6 лет] / Н.В.Бабина; [худож. С.Самсоненко]. — Минск: Харвест, 2023. — 64 с. — (Я читаю сам!).
0+
Данная книга предназначена детям, уже освоившим азбуку. Текст набран крупным, удобным для детского восприятия шрифтом с использованием «дорожки чтения» по методике Л.П.Царевой. Для формирования навыка беглого и осмысленного чтения слова текста не разбиваются на слоги, а размечаются специальными символами, создающими «дорожку чтения». Используя «дорожку чтения», дети постепенно овладевают письменной формой русского языка. Если ребенок не нуждается в разметке, он может читать, не обращая на нее внимания.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Я.Коласа / [маст. А.Грубін]. — Мінск: Звязда, 2023. — 40 с.
1-4 кл., 6+
У кнізе змешчаны беларускія народныя казкі, апрацаваныя Якубам Коласам у 1922-1940 гг. Разнастайныя па тэматыцы, яны пазнаёмяць дзяцей з багатай прасторай беларускага фальклору, са светаўспрыманнем нашых продкаў.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Быкова, Светлана Анатольевна. Анюта в стране чудес: сказочно-фантастические истории / С.А.Быкова; [худож. А.Балыш]. — Минск: Народная асвета, 2023. — 72 с. — (Сказки для вундеркиндов).
1-4 кл., 0+
Главная героиня девочка Анюта, плюшевый Мишка, воронёнок Уголёк, Мышка и другие персонажи историй совершают путешествия в Мир Снов, в Космос, на планету Познающего Сознания, в неизведанные фантастические миры, где с ними происходят удивительные приключения. А прототипом главной героини стала внучка автора этих увлекательных историй — Анечка.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі № 13)
Вашкевич, Эльвира Викторовна. Про Митю и Гаврюшу: рассказы / Э.В.Вашкевич; [худож. Е.Петрусевич]. — Минск: Нар. асвета, 2023. — 72 с. — (Библиотека Асветика).
1-4 кл., 5-7 кл., 0+
Книга увлекает с первой страницы и рассказывает о превращениях главных героев. Вместе с ними мы побываем на собачьем совете, проведём лето в деревне, заглянем в гости к пчёлам и, конечно же, узнаем жителей подводного царства.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Давідовіч, Сяргей Фёдаравіч. Суп з чарапахі: казкі / С.Ф.Давідовіч; [мал. аўтара]. — Мінск: Звязда, 2023. — 96 с.
1-4 кл., 6+
Казкі лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Сяргея Давідовіча вучаць спагадлівасці і шчырасці, заклікаюць ставіцца да ўсяго жывога на Зямлі беражліва і адказна.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Демидович, Татьяна Анатольевна. Мармеладное лето: рассказы / Т.А.Демидович; [худож. С.Стаховская]. — Минск: Звязда, 2023. — 72 с.
1-4 кл., 6+
Третьеклассница Лена Котикова проводит каникулы в родном городе. И это совсем не скучно! Потому что рядом родные люди, новые и старые друзья и происходят удивительные события. Бабушкина наука помогает ей принять правильные решения, общение со сверстниками учит быть дружелюбной, открытой, щедрой, а маленький уютный городской дворик становится местом ярких открытий. МармеЛадное лето — сладкая, весёлая пора, когда всё ладится и все истории — добрые!
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Добры хлопец Дзік: аповесць і апавяданні / [уклад. А.Спрынчан]. — Мінск: Маст. літ., 2022. — 270 с. — (Пазакласнае чытанне).
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
Сяброўства і прыгоды, пошукі і знаходкі, праблемы і іх пераадоленне ў творах Максіма Лужаніна, Ядвігі Бяганскай, Міхася Зарэмбы, Алеся Пальчэўскага і Васіля Хомчанкі нікога не пакінуць абыякавымі.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Кавальчук, Тамара Васільеўна. Тайна Малінавай планеты: казка / Т.В.Кавальчук; [маст. А.Маісееў]. — Мінск: Звязда, 2023. — 56 с.
1-4 кл., 6+
У кнізе «Тайна Малінавай планеты» аўтар расказвае пра вандроўку дзяўчынкі Квятаначкі на іншую планету з назвай Малінавая. На працягу ўсяго часу маленькая прадстаўніца Зямлі вучыць усіх дабрыні, чуласці, добразычлівасці, любові да сваіх супляменнікаў і жыхароў усяго Сусвету.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі № 13)
Карлюкевіч, Алесь Мікалаевіч. Прыгоды Шубуршуна: казка / А.М.Карлюкевіч; [маст. М.Каратаева]. — Мінск: Звязда, 2023. — 48 с.
1-4 кл., 6+
Шубуршун — незвычайны казачны герой, які абавязкова палюбіцца чытачу. Ён прываблівае сваёй дабрынёй, смеласцю, знаходлівасцю. Разам з ім вы адправіцеся ў вельмі цікавае і пазнавальнае, хаця складанае і небяспечнае падарожжа. На сваім шляху адважны вандроўнік знаёміцца з іншымі героямі, і кожны з іх дае яму карысныя парады, якія, дарэчы, і вам могуць спатрэбіцца ў жыцці.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Крапіва, Кандрат. Жаба ў каляіне: байкі / К.Крапіва; [уклад. А.Спрынчан; мал. К.Коўзусь]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2023. — 24 с.
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
«Жаба ў каляіне» — байка Кандрата Крапівы, якая створана ў 1927 годзе, але актуальнасць сваю не страціла і амаль праз стагоддзе. «І — скок Жабоцька смела / Ды ў каляіну села. / Тут колам — хрась!.. / І кроў і гразь...» І як выснова, «мараль»: «Пад кола, жаба, не падлазь. / Ці не такі ж і кожнай жабы лёс, / Што пнецца на хаду кульнуць савецкі воз?» Назва неўміручага твора дала назву і кнізе з шасці баек.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Николаев, Дмитрий Михайлович. Жизнь котёнка Василия, или Одна сплошная катаВасия: сказка / Д.М.Николаев; [худож. А.Балыш]. — Минск: Звязда, 2023. — 64 с.
1-4 кл., 6+
В этой книге читатель не только познакомится с озорным котёнком Василием и его верным другом щенком Теодором, но и узнает, из чего надо делать корабль, где на самом деле находятся Фарерские острова, что такое настоящая дружба и в каких случаях мороженое бывает горьким.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Прокша, Леанід Януаравіч. Незвычайныя прыгоды хлопчыка Бульбінкі: аповесць-казка / Л.Я.Прокша; [маст. С.Стахоўская]. — Мінск: Звязда, 2023. — 80 с.
1-4 кл., 6+
Недзе на Палессі жылі-былі дзед і баба. Хата іх стаяла ў лесе. Дзед быў лесніком, а баба гаспадарыла дома. Аднойчы, калі яны гатавалі ежу, з імі раптам пачала размаўляць бульбінка — гэта быў маленькі зачараваны хлопчык. Баба з дзедам пакінулі яго ў сябе. Тады і пачаліся незвычайныя прыгоды хлопчыка і яго сяброў.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Тата, Света. Ева намалявала Коніка / С.Тата; [іл. аўтара]. — Мінск: Папуры, 2022. — 36 с.
0+
Ева вельмі любіла маляваць.
Аднойчы яна намалявала Коніка. Чырвоная грыўка, аранжавая спінка з жоўтымі плямкамі – прыгожа атрымалася!
– І-і-га-га! – заіржаў Конік. – Цок-цок-цок! – загрукаў ён капыткамі па белым аркушы паперы.
– Ого! – здзівілася Ева і намалявала для Коніка зялёную траўку з жоўтымі кветачкамі.
Ева малюе свой чароўны свет і не баіцца выправіцца насустрач прыгодам. Яны з Конікам пабачаць шмат цікавага, сустрэнуць новых сяброў, дапамогуць камусьці вярнуцца дадому, а камусьці памірыцца. А потым адшукаюць дарогу праз цёмны лес, таму што калі маеш жоўты аловак, то можаш намаляваць месяц.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Тата, Света. Ева нарисовала Лошадку / С.Тата; [ил. автора]. — Минск: Попурри, 2022. — 36 с.
0+
Ева очень любила рисовать.
Однажды она нарисовала Лошадку. Красная гривка, рыжая спинка с жёлтыми горошинами – красиво получилось!
– И-го-го! – заржала Лошадка. – Цок-цок-цок! – застучала она копытцами по белому листу бумаги.
– Ого! – удивилась Ева и нарисовала для Лошадки зелёную травку с жёлтыми цветочками.
Ева рисует свой чудесный мир и не боится отправляться навстречу приключениям. Они с Лошадкой увидят много интересного, встретят новых друзей, кому-то помогут вернуться домой, а кому-то помириться. А потом отыщут дорогу через тёмный лес, ведь если у тебя есть жёлтый карандаш, то ты можешь нарисовать луну.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі № 13)
Тата, Света. Ева намалявала Цмока / С.Тата; [іл. аўтара]. — Мінск: Папуры, 2022. — 36 с.
0+
На вялікім белым аркушы паперы Ева нешта малявала. Нешта з пунсовых трохкутнічкаў і рознакаляровых ромбікаў, нешта блакітнае і сіняе, бэзавае і зялёнае... Гэтае нешта было падобнае на хвост... На гэты раз Ева намалявала Цмока. Якім ён будзе? Ці зможа пасябраваць з астатнімі цацкамі? Ці не спаліць нічога сваім вогненным дыханнем? Калі маеш алоўкі і бясконцую творчую фантазію, то дакладна знойдзеш выйсце са складаных сітуацый і патрапіш у самыя неверагодныя прыгоды.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі № 13)
Тата, Света. Ева нарисовала Дракона / С.Тата; [ил. автора]. — Минск: Попурри, 2022. — 36 с.
0+
На большом белом листе бумаги Ева что-то рисовала. Что-то из малиновых треугольников и разноцветных ромбиков, что-то голубое и синее, сиреневое и зелёное... Это что-то было похоже на хвост... На этот раз Ева нарисовала Дракона. Каким он будет? Сможет ли подружиться с другими игрушками? Не сожжёт ли ничего своим огненным дыханием? Если у тебя есть карандаши и безграничная фантазия, ты обязательно найдёшь выход из сложных ситуаций и попадёшь в самые невероятные приключения.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Токарева, Ирина Александровна. Нереальные совы и их копилка идей / И.А.Токарева; [худож. А.Алёшина]. — Минск: Народная асвета, 2023. — 32 с. — (Умное развитие).
0+
Дорогие гости совиного городка! Мы рады вас приветствовать! У нас никогда не бывает скучно! В нашей копилке мы собираем самые потрясающие идеи! Мы сами их придумали и записали! А ещё мы придумали для вас много интересных заданий. Вы найдёте их на страницах книги. Присоединяйтесь к нам, выдумщицам и выдумщикам, совушкам и совятам, и наполняйте идеями свои копилки. Вы увидите, какими полезными и весёлыми делами мы занимаемся каждый день!
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі № 13)
Токарева, Ирина Александровна. Нереальные совы и их хобби / И.А.Токарева; [худож. А.Алёшина]. — Минск: Народная асвета, 2023. — 32 с. — (Умное развитие).
0+
Дорогие читатели!
Мы рады вас приветствовать! В нашей копилке мы собираем потрясающие идеи!
А ещё у нас есть любимое занятие — хобби! А у вас есть хобби? Вы увлекаетесь рисованием, ухаживаете за питомцем или коллекционируете? Хобби — это здорово! Увлекательно, приятно и полезно!
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Фралова, Іна Мікалаеўна. Дзе была, сарока?: вершы / І.М.Фралова; [маст. В.Фралова]. — Мінск: Звязда, 2023. — 24 с.
1-4 кл., 0+
Вясёлыя, жартоўныя і павучальныя вершы на роднай мове складаюць новую кніжку беларускай пісьменніцы Іны Фраловай.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Чарняўскі, Мікалай Мікалаевіч. Дзе ўзяць красоўкі для Слана?: казкі / М.М.Чарняўскі; [маст. А.Аракчэева]. — Мінск: Звязда, 2023. — 72 с.
1-4 кл., 0+
Творы, змешчаныя ў новай кнізе вядомага паэта Міколы Чарняўскага, вызначаюцца не толькі разнастайнай вынаходлівасцю сюжэтаў, але і трапнасцю жыццёвых назіранняў, уключэннем у казачную прастору сучасных рэалій. Яны запрашаюць юнага чытач ў дзівосны і таямнічы свет дзіцячай душы, прыроды, жывога роднага слова. Як і раней, паэт застаецца верны свайму творчаму прынцыпу: кніга — гэта свята для дзяцей.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Літаратура для падлеткаў і дарослых
Адамчык, Вячаслаў Уладзіміравіч. Раман. Апавяданні / В.У.Адамчык. — Мінск: Маст. літ., 2023. — 494 с.
8-11 кл., 12+
Гэтае выданне працягвае новы кніжны праект «Народная бібліятэка». Народная таму, што змест кніг складаюць творы, якія прапануюць уключыць самі чытачы. У выданне ўвайшлі лепшыя творы Вячаслава Адамчыка, якія вывучаюцца ў школе: знакаміты раман «Чужая бацькаўшчына», а таксама выбраныя апавяданні.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі)
Аўласенка, Генадзь Пятровіч. Як сем сыноў лесніка чорта перахітрылі: тапанімічныя казкі / Г.П.Аўласенка; [маст. А.Аракчэева]. — Мінск: Звязда, 2023. — 120 с.
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Новая кніга Генадзя Аўласенкі змяшчае тапанімічныя казкі. У іх аўтар паспрабаваў адказаць на пытанне, з чым можа быць звязана паходжанне назвы таго ці іншага населенага пункта Мінскай вобласці.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі № 13)
Беларускі фальклор: легенды і паданні, казкі, прыказкі і прымаўкі. — Мінск: Вышэйшая школа, 2023. — 272 с. — (Чытай і слухай).
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Выданне ўключае творы вуснай народнай творчасці і змяшчае спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы лепшых фальклорных матэрыялаў. Легенды, паданні, казкі, прыказкі і іншыя матэрыялы запісаны на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ-ХХ стст. вядомымі вучонымі-фалькларыстамі, этнографамі, мовазнаўцамі і літаратарамі (А.К.Сержпутоўскім, П.В.Шэйнам, Е.Р.Раманавым, К.Каганцом і інш.). Вусная народная творчасць дае яскравае ўяўленне пра светапогляд беларусаў, іх інтарэсы і звычаі. Гэта бяздонны скарб і неацэнная ўласнасць, якую народ павінен шанаваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі № 12 і цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі)
Богданова, Лина. Праздники бывают разные: рассказы / Л.Богданова; [худож. А.А.Семёнова]. — Минск: Народная асвета, 2023. — 96 с. — (Тусовка.by).
5-7 кл., 6+
Любите ли вы праздники так, как любят их герои новой книги серии "Тусовка.by"? И способны ли вы так же огорчить-удивить-порадовать своих близких? На эти и многие другие вопросы вы сможете ответить, познакомившись с праздничными историями, опубликованными в этой книге.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Быстримович, Валентина Ефимовна. Молоко единорога: роман / В.Е.Быстримович; [худож. О.Красницкая]. — Минск: Звязда, 2023. — 62 с. — (Переходный возраст).
16+
Героиня повести живёт с родителями в небольшом рабочем поселке. Однажды в школу приходит новый учитель французского языка. Француз рассказывает детям много интересных, иногда фантастических историй, сначала на русском языке, потом по-французски. К концу года дети уже понимают и сносно говорят на этом языке. Новый учитель становится кумиром ребят, он поощряет их любознательность. А летом мама отвозит дочку к дяде в Крым. Здесь у неё новые впечатления и друзья. Её дядя Петя — аквариумист, и девочка тоже увлекается аквариумистикой и узнает много интересного... У неё появляется большая мечта...
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Гушинец, Павел Владимирович. Сказки для Веснушки. Поиски чёрного кота в тёмной комнате / П.В.Гушинец; [худож. О.Грубин]. — Минск: Звязда, 2023. — 128 с.
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
В королевстве Лэгрин опять неспокойно. Придворный маг Веснушка прогуливает уроки, у первого министра барона Рюсика чёрная меланхолия, а тут еще и оборотень Кот куда-то запропастился. Исчез, словно и не было его. Кое-кто вздохнул было с облегчением, но Веснушка своего друга в беде не бросит. И обязательно найдёт его, даже если для этого придётся перевернуть с ног на голову парочку миров.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Гушинец, Павел Владимирович. Шесть часов утра: сборник рассказов / П.В.Гушинец. — Минск: Четыре четверти, 2023. — 220 с.
16+
В больницах и на станциях скорой помощи шесть часов утра — самое сложное время. После ночной смены нет сил думать, двигаться, принимать решения. До восьми часов, пока появится дневная смена, ещё долго, а поток пациентов не иссякает. Или, наоборот, когда наконец-то этот поток приостанавливается, есть время присесть, положив тяжёлую, гудящую голову на руки, и закрыть глаза... Но снова трезвонит телефон — нужно заставить себя встать и идти на помощь людям.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Зарэмба, Міхась Мікалаевіч. Арэхавы Спас; Паддаўкі: апавяданнi / М.М.Зарэмба; [маст. С.Стахоўская]. — Мінск: Звязда, 2023. — 48 с.
5-7 кл., 6+
У зборнік увайшлі творы Міхася Зарэмбы, якія апавядаюць пра жыццё вясковых хлапчукоў і іх недзіцячыя гульні з «цацкамі», што пакінула вайна, узнімаюць праблемы ўзаемаадносін з равеснікамі, сапраўднага і фальшывага сяброўства дзяцей пасляваеннага пакалення.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Зеленко, Вера Викторовна. Под куполом карнавала: роман / В.В.Зеленко. — Минск: Четыре четверти, 2023. — 190 с.
16+
«Под куполом карнавала» Веры Зеленко — путешествие по хрупкому миру главных героев, миру достоинств и недостатков, слабостей и мужества, которые присущи любому из нас. В романе описаны головокружительные приключения бывших одноклассников из Минска, осуществивших поездку на знаменитый карнавал в далекую Бразилию. И после окончания школы их связывали интеллект, эрудиция, благородство, общие интересы, дружба. А в Рио было решено устроить прощание с молодостью.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі № 8)
Зорны камень: аповесць, апавяданнi / [уклад. А.Спрынчан]. — Мінск: Маст. літ., 2023. — 270 с. — (Бібліятэка выбраных твораў).
8-11 кл., 12+
У кнігу ўвайшлі выбраныя апавяданні Змітрака Бядулі, Алены Васілевіч, Уладзіміра Караткевіча, Міколы Лупсякова, Івана Навуменкі, Івана Пташнікава, Барыса Сачанкі, Уладзіміра Шыціка і аповесць Раісы Баравіковай, якія карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў чытачоў.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Карнаухова, Ирина Александровна. Дверной дом: фэнтези / И.А.Карнаухова; [худож. А.Зенович]. — Минск: Звязда, 2023. — 56 с.
5-7 кл., 12+
Что делать мальчишкам летом на даче? Конечно, наслаждаться отдыхом от учёбы! Лёшка и его друг Макс старались проводить время именно так. Но прочитанное вслух заклинание из найденной в сарае старой книги привело к неожиданным последствиям: на Земле может случиться апокалипсис. А встреча с таинственным незнакомцем у Дверного дома заставила мальчишек по-иному взглянуть на происходящее вокруг.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Кастрючин, Валерий Аркадьевич. Чудо-ягода: повесть и рассказы о природе и животных / В.А.Кастрючин; [худож. Е.Карпович]. — Минск: Звязда, 2023. — 104 с.
5-7 кл., 6+
Эта книга — о радости жизни. Весь Божий мир является великим чудом, если смотреть на него не глазами постороннего человека, а удивляться и травинке, и цветочку, и муравью, и бабочке с её феноменальным полётом, и смелому чибису, способному защитить свой луг от коварной лисицы. Именно таким, зрящим не только глазами, но и сердцем, предстаёт, перед нами главный герой двух повестей о радости жизни «Росинки из корзинки» и «Чудо-ягода» — сперва мальчик, а потом уже взрослый человек, много повидавший в жизни и осмысливающий прожитое.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Константинова, Наталья Анатольевна. Смена паролей: повести и рассказы / Н.А.Константинова. — Минск: Звязда, 2023. — 200 с.
16+
«Смена паролей» — сборник остросюжетной психологической прозы, включая детективы и фантастику. Текст повествования связан из клубка интриг. Здесь есть и увлекательные сюжеты, насыщенные действием, и философские размышления, наблюдения над жизнью, и тонкий психологизм, и оригинальные фантастические идеи. По ходу повествования читателям придётся не раз менять пароли — к ситуациям, внутреннему миру героев, а возможно, и к собственным жизненным кредо.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Маўр, Янка. Аповесці і апавяданні / Я.Маўр. — Мінск: Вышэйшая школа, 2023. — 368 с. — (Чытай і слухай).
5-7 кл., 12+
Літаратурна-мастацкае выданне ўключае творы пісьменніка і змяшчае спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы тэкстаў («У краіне райскай птушкі»; «Сын вады»; «Палескія рабінзоны»; «Слёзы Тубі»; «ТВТ»; «Шчасце»).
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэк №№ 3, 12, 13, 17)
Незабытае рэха вайны: выбраныя вершы беларускіх паэтаў пра Вялікую Айчынную вайну / [уклад. В.Шніпа; маст.: Г.Скрыпнічэнка, А.Малішэўскі, Л.Шчамялёў [і інш.]. — Мінск: Маст. літ., 2023. — 126 с. — (100 вершаў).
8-11 кл., 12+
Гэтыя 100 вершаў напiсаны падчас вайны i пасля Вялiкай Перамогi. Многiя з iх сталi класiкай беларускай лiтаратуры. У лiку аўтараў Анатоль Астрэйка, Алесь Бачыла, Пятрусь Броўка, Васiль Вiтка, Анатоль Вялюгiн, Сяргей Грахоўскi, Кастусь Кiрэенка… Усяго 43 творцы, якiя даказалi, што слова не толькi найлепшая зброя, яно захоўвае памяць i жыве, нiбыта светач, сярод людзей.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Нестерович, Елена Петровна. Ищу мужчину среднего возраста: нескучный детектив в историях / Е.П.Нестерович. — Минск: Четыре четверти, 2023. — 196 с. — (Детективные истории).
16+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Никитин, Михаил Геннадьевич. Золотой слоник, или Детские приключения принца Филиппа Французского и его брата "короля-солнце" Луи XIV: [роман] / М.Г.Никитин. — Минск: Беларусь, 2023. — 328 с.
16+
Взглянув на обложку этой книги и увидев портреты знаменитой французской королевы Анны Австрийской и ее сыновей, в том числе будущего короля Луи (Людовика) XIV, прочитав странное название, кто-нибудь может подумать, что автор размечтался о лаврах белорусского Александра Дюма-отца. Но вовсе не жажда придуманных приключений двигала им, а сочувствие к людям в их бедах и переживаниях. Что из того, что эти люди занимали высшее положение во французском обществе XVII века? Ведь они тоже страдали, любили, ненавидели... Они так же сражались на войне, отстаивая благополучие родины и собственную честь. Об этом и о многом другом в романе рассказывает младший брат «короля-солнце» Филипп Французский, личность сама по себе интересная и трагическая.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі № 13)
Пташнікаў, Іван Мікалаевіч. Мсціжы: раман / І.М.Пташнікаў. — Мінск: Маст. літ., 2023. — 366 с. — (Школьная бібліятэка).
8-11 кл., 12+
Падзеі, апісаныя ў рамане, адбываюцца ў беларускай вёсцы пяцідзясятых – шасцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя. Героі кнігі — калгаснікі, механізатары, дактары, рабочыя леспрамгаса. Аўтар пранікнёна і з хваляваннем распавядае пра нашу рэчаіснасць, любоў чалавека да роднай зямлі, яго клопаты аб захаванні прыроды.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэк №№ 6, 9, 10, 14 і цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі)
Пярун, Галіна Сяргееўна. Закаханы скідзень: фантастычная аповесць / Г.С.Пярун; [іл. В.Барай]. — Мінск: Маст. літ., 2023. — 94 с.
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Ніна пачынае сніць неверагодныя сны, быццам начамі яна скача па лясах, лятае над купінамі і пнямі, вые на поўню і адчувае ад гэтага такую асалоду, што нават не хочацца прачынацца, бо разам з ёй падарожнічае вельмі прыгожы воўк. Ды вось у адну з начэй яна разумее, што гэта не сон, а яна не зусім чалавек.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Радьков, Александр Михайлович. О математике и математиках / А.М.Радьков. — Минск: Маст. літ., 2023. — 278 с.
16+
В книге в художественном стиле через небольшие рассказы повествуется о значимости для образования, науки, развития цивилизации математики и тех людей, которые посвятили ей всю свою жизнь. В ней приводятся поучительные и занимательные истории о шедеврах математической мысли, об увлечённых учителях и ярких учёных, об известных математических школах Беларуси мирового научного уровня.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Рогаль, Иосиф Михайлович. Второе солнце Беларуси: поэма для детей / И.М.Рогаль. — Минск: Маст. літ., 2023. — 16 c.
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Родныя словы: [вершы і паэмы] / склад. С.І.Моўчан]. — Мінск: Беларусь, 2023. — 246 с. — (Кніжная паліца школьніка).
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
У кнігу ўвайшлі паэтычныя творы класікаў беларускай літаратуры П.Броўкі, У.Дубоўкі, А.Куляшова, якім належыць асаблівая роля ў абнаўленні беларускай лірыкі: як на шляху светапоглядным, духоўным, так і ў кірунку жанрава-стылёвых пошукаў.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Рублеўская, Людміла Іванаўна. Авантуры Пранціша Вырвіча, маршалка менскага: раман прыгодніцкі і фантасмагарычны: [кн. 7] / Л.І.Рублеўская. — Мінск: Звязда, 2023. — 366 с. — (Святло мінуўшчыны).
16+
Завяршальны, сёмы, раман авантурнай сагі Людмілы Рублеўскай пра прыгоды шляхціца Пранціша Вырвіча і яго вучонага сябра Баўтрамея Лёдніка зноў перанясе чытача ў захапляльны свет XVIII стагоддзя. Нялёгка даліся доктару Лёдніку апошнія выпрабаванні... Ці зможа амаль зламаны чалавек, які шукае ратунку ў адмаўленні ад усяго зямнога, вярнуцца ў вір палітычных інтрыгаў апошніх гадоў Рэчы Паспалітай? А трэба не толькі ратаваць сваіх блізкіх са зняволення, але і абараняць таямніцу полацкіх сутарэнняў, якую зноў хочуць прыўлашчыць хціўцы.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Сліва, Міхась Мітрафанавіч. Птушка шчасця: аповесці, навелы, мініяцюры / М.Сліва. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2023. — 156 с.
16+
Новую кнігу вядомага беларускага пісьменніка Міхася Слівы склалі аповесці, навелы, мініяцюры. Галоўная тэма — каханне, тое вечнае пачуццё, што хвалюе сэрца, высакародзіць душу і робіць жыццё радасным, але часта прыносіць трывогі ды пакуты. Шчыра піша аўтар і аб сяброўстве, аб адказнасці за свае ўчынкі. Гэтым тэмам прысвечаны і творы замежных майстроў прозы, пераствораныя Міхасём Мітрафанавічам па-беларуску.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі № 17)
Старажытная беларуская літаратура: літаратура Сярэднявечча. Літаратура Адраджэння. Барока. Класіцызм. Асветніцтва. Ад рамантызму да рэалізму — Мінск: Вышэйшая школа, 2023. — 368 с. — (Чытай і слухай).
8-11 кл., 12+
Выданне ўключае творы старажытнай пісьменнасці і змяшчае спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы матэрыялаў. У асноўным гэта аповесці, летапісы, жыціі, паэмы і іншыя творы гуманістаў-асветнікаў (К.Тураўскага, Ф.Скарыны, М.Гусоўскага, С.Полацкага, В.Равінскага, К.Вераніцына і інш.), у якіх ярка выявіліся настроі і мары беларускага народа ў розныя гістарычныя часы. Можна прасачыць асаблівасці пераходу ад даўняй да новай літаратуры, ад дакументавання і каментавання да ўласна мастацкіх твораў.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэк №№ 12, 13, 17 і цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі)
Творы для дадатковага чытання ў VI класе / [уклад. Н.Шчарбакова]. — Мінск: Звязда, 2023. — 448 с. — (Школьная бібліятэка класікі).
5-7 кл., 6+
У зборнік увайшлі творы выбітных сучасных беларускіх пісьменнікаў: Кацярыны Хадасевіч-Лісавой, Святланы Быкавай, Генадзя Аўласенкі, а таксама класікаў айчыннай літаратуры Янкі Маўра, Якуба Коласа, Васіля Віткі, Івана Пташнікава.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэк №№ 1, 8)
Трахимёнок, Сергей Александрович. Жизнь клеток: роман / С.А.Трахимёнок. — Минск: Звязда, 2023. — 248 с.
16+
Писатель Крамор попадает в больницу после отравления грибами. Там он сталкивается с неким Крепаком, начинающим литератором. Крепак утверждает, что нашёл код, с помощью которого можно расшифровать память клеток, а так как клетки не лгут, то можно точно установить прошлое человечества, что, в свою очередь, позволит так же точно предсказать его будущее. Крамор выразил сомнение в сказанном, но Крепак, чтобы доказать свои предположения, провел эксперимент над собой...
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Хадановіч, Ігар Піліпавіч. Чалавек з маёй біяграфіі / І.П.Хадановіч; [уклад. В.Матусевіч; прадм. А.Карлюкевіча]. — Мінск: Звязда, 2023. — 208 с.
16+
У кнізе сабраная творчая спадчына таленавітага журналіста і пісьменніка Ігара Хадановіча (1940-1966), які заўчасна загінуў, толькі паспеўшы заявіць пра сябе як пра яскравага літаратара з адметным аўтарскім стылем.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Цень зоркі: 25 апавяданняў маладых беларускіх празаікаў / [уклад. Ю.Алейчанка; маст. М.Пракаповіч]. — Мінск: Маст. літ., 2023. — 262 с.
8-11 кл., 12+
Зборнік склалі апавяданні дваццаці пяці маладых беларускіх празаікаў: як пачынаючых, так і тых, хто ўжо зрабіў упэўненыя крокі ў літаратуры. Фантастычны свет, свет чалавечых пачуццяў і ўзаемаадносін, сучаснасці і гістарычнага мінулага — абсяг тэм кнігі вельмі шырокі. Разнастайная і палітра аўтарскіх стыляў: ад следавання класічным канонам да мадэрновага, падкрэслена сучаснага гучання.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Ядвігін, Ш. Выбраныя творы / Ядвігін Ш.; [уклад. і камент. К.Цвіркі; прадм. І.Саверчанкі; навук. рэд. Я.Гарадніцкі]. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — 524 с. — (Беларускі кнігазбор. Серыя I. Мастацкая літаратура).
8-11 кл., 12+
У аднатомнік беларускага пісьменніка Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага) (1869-1922) увайшлі ўсе самыя значныя яго творы: раман «Золата» (незакончаны), апавяданні, паэма «Дзед Завала», «Беларускія жарты», дарожныя нататкі, успаміны, артыкулы, пераклад апавядання «Сігнал» рускага пісьменніка У.Гаршына. У Дадатку пададзены ўспаміны пра Ядвігіна Ш. і матэрыялы да яго біяграфіі.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Янішчыц, Яўгенія Іосіфаўна. Непрыручаная птушка: вершы / Я.І.Янішчыц; [уклад. А.Бадак]. — Мінск: Маст. літ., 2023. — 144 с. — (Новая бібліятэка беларускай паэзіі).
8-11 кл., 12+
Творчасць Яўгеніі Янішчыц (1948-1988) — адна з самых яркіх старонак беларускай паэзіі другой паловы ХХ стагоддзя. Яе высока цаніла крытыка, ёй захапляліся звычайныя чытачы. І сёння, калі беларускае прыгожае пісьменства актыўна шукае новыя шляхі самасцвярджэння, у тым ліку праз наватарства і эксперымент, лірыка Яўгеніі Янішчыц, далёкая ад модных паэтычных павеваў, па-ранейшаму застаецца вяршыннай з'явай нашай літаратуры, кранаючы сэрцы як сталых прыхільнікаў сапраўднай паэзіі, так і моладзі.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)