Як маленькія сябры найвялікшы скарб шукалі
Жыхары невялікага беларускага гарадка Яначка і Данька збіраюцца ў першы клас. Добрая малеча вырашае падараваць сваёй школе што-небудзь вельмі прыемнае, важнае і каштоўнае. Але дзе знайсці такі падарунак, які б усім у школе быў карысны? Дый не толькі ў школе... На дапамогу дзецям прыходзіць казка. Берагіня найлепшых традыцый свайго краю Скарынка знаходзіць дзятве незвычайных памочнікаў — беларускіх гномаў. Тыя разбрыдаюцца па краіне, каб адшукаць найвялікшы скарб.
Хочаш дапамагчы ім і разгадаць сакрэт гіганцкага брыльянта? Кіруй за героямі кнігі. Разам вы абавязкова дасце рады!