Беларуская літаратура. 3 квартал 2021 года
Для маленькіх дзетак і вучняў пачатковай школы
Баравікова, Раіса Андрэеўна. Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў / Р.А.Баравікова; [маст. М.Міцкевіч]. —Мінск: Звязда, 2021. — 136 с.
1-4 кл., 6+
Мамурык — з далёкай планеты Мамурыі, каго адна знаёмая дзяўчынка пісьменніцы Раісы Баравіковай, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь назвала міжпланетным Пажарнікам, даўно спадабаўся юным чытачам. Новая кніга атрымала назву «Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў». Але падзеі, апісаныя ў гэтай кнізе, разгортваюцца не толькі на Мамурыі. Мамуры і мамурыкі вельмі ўпадабалі нашу зямлю, і ў казачных аповесцях дапытлівы чытач знойдзе шмат прыгодаў гэтых займальных і проста сімпатычных істот у мясцінах, добра знаёмых нам. Кніга будзе садзейнічаць экалагічнаму выхаванню дзяцей.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Баравікова, Раіса Андрэеўна. Прыгоды залатога сабачкі Мупсі: казкі з гербарыя/ Р.А.Баравікова; [маст.: М.Казлоў, Н.Сустава]. — Мінск: Звязда, 2021. — 144 с.
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
Гэта кніга вядомай беларускай пісьменніцы Раісы Баравіковай расказвае пра займальныя прыгоды фантастычна-казачнага героя Мупсякарнашжабулвака, які сам сябе называе вельмі коратка - Мупся.
Ён - нябачны чалавечаму воку, і яго можна ўявіць кім заўгодна, нават чараўніком, таму што Мупся здатны на неверагодныя ўчынкі. Але галоўнае - Мупся ўмее расказваць казкі, якія ён сам называе казкамі з гербарыя. У іх праз захапляльныя казачныя сюжэты раскрываецца дзівосны свет акаляючага нас асяроддзя, тая раслінная разнастайнасць, што робіць нашу зямлю незвычайна прывабнай і непаўторнай у сваім харастве.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Бутэвіч, Анатоль Іванавіч. Прыгоды Віруса Шкодзі: казкі / А.І.Бутэвіч; маст. К.Ваніна. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2021. — 48 с. – (Беларускія пісьменнікі - дзецям).
1-4 кл., 6+
Казкі беларускага пісьменніка Анатоля Бутэвіча вельмі сучасныя і актуальныя. З іх дапамогай юныя чытачы могуць здзейсніць цікавае падарожжа ў незвычайнае каралеўства, якое называецца Сусветнае Сеціва. Тут яны пазнаёмяцца з галоўным камп’ютаршчыкам каралеўства Кампам Кампавічам, даведаюцца пра разумнага і разважлівага караля Віндаўса Вялікага і яго дачку Віндусачку, а самае галоўнае - прачытаюць пра прыгоды галоўнага шкодніка казачнага каралеўства Віруса Шкодзі, здатнага на неверагодныя выдумкі і штукарствы.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Дамаронак, Таццяна Іванаўна. Караблі, моры і акіяны / Т.І.Дамаронак; [маст. А.Балыш]. — Мінск: Беларусь, 2021. — 96 с.
1-4 кл., 6+
На Зямлі шмат таямнічага і нязведанага. Разгарнуўшы гэту кнігу, вы патрапіце ў цудоўны свет, пазнаёміцеся з цікавымі куткамі нашай планеты.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Жук, Алесь Аляксандравіч. Лаві зайца!: апавяданні / А.Жук; [маст. С.Стахоўская]. — Мінск: Звязда, 2021. — 80 с.
1-4 кл., 6+
Дзед Алесь і ягоны ўнук Ягорка - неразлучныя сябры. Яны ўсё робяць разам. Дзед - майстар на ўсе рукі, і ўнук не адстае, вучыцца ў дзеда сапраўдным мужчынскім справам - і па гаспадарцы, і на паляванні ці рыбалцы. А яшчэ - чуйна ўглядацца ў навакольны свет, ведаць кожную сцяжынку ў лесе, яго жыхароў: звяроў, птушак і нават насякомых, розныя расліны, ягады і грыбы. Кожны дзень раскрывае новыя тайны прырода, а герояў кнігі напаткоўваюць цікавыя прыгоды.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэкі №13)
Карнаухова, Ирина Александровна. Байкальский друг: сказка-быль /И.А.Карнаухова; [худож.А.Зенович]. — Минск: Звязда, 2021. — 56 с.
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
"Байкальский друг" - это продолжение книги "В царстве Священного Байкала". Уже знакомый главный герой - мальчишка Степан проводит летние каникулы на турбазе байкальского острова Ольхон, где приобретает не только новых друзей, но вновь прикасается к легендам, мифам и тайнам самого глубокого озера на планете и встречается с Духом Байкала.
Книга будет интересна любознательным путешественникам, юным экологам и любопытным ребятам, которые смогут совершить с героями полёт на единороге в фантастический мир.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Квилория, Валерий Тамазович. Воробьиное путешествие маленького принца Мая: [сказочная повесть] / В.Т.Квилория, С.Б.Квиткевич; нарис. М.Фролова. — Минск: В.Т.Квилория, 2021. — 72 с.
1-4 кл., 6+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Мазго, Уладзімір Мінавіч. Хутка стану чэмпіёнам: вершы, скорагаворкі, каламбуры/ У.М.Мазго; мал. У.Сытчанкі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2021. — 48 с. — (Беларускія пісьменнікі - дзецям).
1-4 кл., 6+
Кніга беларускага паэта Уладзіміра Мазго "Хутка стану чэмпіёнам" прысвечана спорту і жаданню перамог, каманднаму духу і радасці сяброўства. Акрамя таго, у зборнік увайшлі незвычайныя забаўляльныя вершы, у якіх рэальнае пераплятаецца з камічна-фантастычным. З дапамогай яркіх вобразаў і гульні слоў аўтар па-мастацку абыгрывае штодзённыя жыццёвыя сітуацыі, ператвараючы іх у займальныя і нетыповыя. У кнізе таксама змешчаны арыгінальныя скорагаворкі і смешныя каламбуры пісьменніка, якія дапамогуць весела правесці час.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Миус, Жанна Викторовна. Сиреневая Соня в Чудесонии: сказка / Ж.В.Миус; [худож. А.Егорова]. — Минск: Беларусь, 2021. — 48 с.
1-4 кл., 0+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Сцяпанава, Ясенія Рыгораўна. Берагіня: казкі / Я.Р.Сцяпанава; [маст. В.П.Славук]. — Мінск: Беларусь, 2021. — 64 с.
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Ясминска, Надея. Пёсинус, Котинус, Птангенс; Город бумажных чудес: озадаченная история: изобретательная история / Н.Ясминска; худож. Т.Плетнёва. — Москва: Время, 2021. — 266 с. — (Время - детство!).
1-4 кл., 6+
Чудинск - необычный город. Там вечно что-нибудь случается. И уж точно ни одно происшествие не обходится без учеников школы No 14. Третьеклассник Витя Топоногов случайно выпустил из заколдованного учебника математики задачи с характером. С Ритой Краснушкиной стали происходить странные вещи после того, как она по ошибке взяла чужой альбом для рисования. Школьникам предстоит решить задачи, пробраться через лабиринты, сразиться с невероятными чудищами - и оружием в этой битве будет храбрость и смекалка.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Літаратура для падлеткаў і дарослых
Аляшкевіч, Алесь Аляксандравіч. Крыж княжны Прадславы: аповесці, апавяданні, навелы /А.А.Аляшкевіч. — Мінск: Звязда, 2021. — 400 с.
18+
У кнігу вядомага пісьменніка Алеся Аляшкевіча ўвайшлі гістарычныя аповесці, апавяданні і навелы.
Аповесць "Крыж княжны Прадславы" ў мастацкіх вобразах распавядае гісторыю славутага крыжа знакамітай полацкай ігуменні Ефрасінні - ад часу ягонага стварэння да дзён загадкавага знікнення ў крывавым зарыве Вялікай Айчыннай вайны.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Бадак, Алесь Мікалаевіч. Ідэальны чытач: апавяданні, аповесці, запіскі на хаду / А.М.Бадак. — Мінск: Звязда, 2021. — 288 с.
16+
У кнігу "Ідэальны чытач" увайшлі аповесці і апавяданні, пераважная большасць з якіх у розныя гады друкавалася на старонках не толькі айчынных, але і замежных перыядычных выданняў. Творы Алеся Бадака прыцягваюць да сябе ўвагу як цікавымі сюжэтамі, так і своеасаблівым аўтарскім стылем.
Апошні раздзел кнігі складаюць "Запіскі на хаду" - эсэ, прысвечаныя актуальным пытанням літаратурнага жыцця, а таксама той пары, калі аўтар толькі пачынаў свой шлях у літаратуру.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 1, 2, 5, 12 і ў цэнтральнай бібліятэцы)
Босак, Янина. Рифмы: стихи/ Я.Босак. — Минск: Колорград,2021. — 44 с. – (Минское городское отделение Союза писателей Беларуси. Серия "Минские молодые голоса").
16+
В этом сборнике собраны первые стихотворения Янины Босак о первой любви, первых трудностях и знакомстве с неизведанным миром. Этот сборник - заявление о себе как о поэте, первый шаг к чувствам читателей и начало длинного, как верит автор, творческого пути поэта.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Васючэнка, Пятро. Выбраныя творы / П.Васючэнка; [уклад. Н.Здановіч, К.Дуброўскі; камент. Н.Здановіч; прадмова І.Бурдзялёвай]. —Мінск: Беларуская навука, 2021. — 508 с. – (Беларускі кнігазбор. Серыя I. Мастацкая літаратура).
8-11 кл., 16+
У кнігу выбраных твораў беларускага пісьменніка і літаратуразнаўцы П. Васючэнкі (1959–2019) уключаны апавяданні, казачная аповесць «Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага», раман-бурлеск «Дванаццаць подзвігаў Геракла», драматургічныя творы «Прысуд адкладваецца (Пясочны гадзіннік)» і «Паэт і дзяўчына», літаратуразнаўчыя артыкулы, эсэ і інш.
У дадатку прыводзяцца успаміны сучаснікаў пра П. Васючэнку.
(Ёсць у дзіцячых бібліятэках №№ 1, 2, 5, 7, 8, 10, 11, 12, 14, 15,16, 17 і ў цэнтральнай бібліятэцы)
Ворса, София. Спидометр: сборник эссе / С.Ворса; худож. Н.Комлев. — Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 2021. — 80 с.
16+
В путешествии автостопом есть масса преимуществ. Только ты и дорога. Ты волен поехать куда угодно. В любой момент можешь остановиться, свернуть или поехать в обратном направлении. В таких путешествиях есть своя философия и ощущение полной свободы. Именно об этом и написала книгу София Ворса.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Душечкин, Андрей Андреевич. Осколки чувств: стихи / А.А.Душечкин. — Минск: Колорград, 2021. — 218 с. — (Библиотека Минского городского отделения Союза писателей Беларуси).
16+
Новый поэтический сборник Андрея Душечкина составили стихи, написанные за последние годы. По основной своей профессии автор – профессиональный актер, заслуженный артист Республики Беларусь, ведущий мастер сцены Национального академического драматического театра имени М. Горького.
Неуди вительно, что специфическое «актерское» видение свойственно его творческой манере и в поэзии. Автор пытается найти ответы на многие насущные проблемы нашей современности – что такое человек в современном мире, способен ли он на высокие чувства и
порывы, насколько крепка связующая нить между Истиной и нашим современником.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
І сэрцам, і думамі: зборнік паэтычных твораў для вывучэння беларускай літаратуры ў IX класе / [уклад. А.Спрынчан]. — Мінск: Маст. літ., 2020. — 398 с. — (Школьная бібліятэка).
8-11 кл., 12+
У гэты зборнік увайшлі вершы і паэмы для вывучэння беларускай літаратуры ў IX класе. Класіка ад Міколы Гусоўскага да Яўгеніі Янішчыц зацікавіць школьнікаў, настаўнікаў, студэнтаў і ўсіх аматараў прыгожага пісьменства.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках, акрамя бібліятэк № № 1, 9)
Камароўскі, Алесь Адамавіч. Крутагор'е: раман, аповесцi/ А.А.Камароўскі. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2021. — 288 с.
16+
Раман "Крутагор'е" прысвечаны 770-годдзю з часу бітвы (1249 г.) першага князя Вялікага княства Літоўскага Міндоўга з татара-мангольскім Койданам.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Пятровіч, Дзмітрый Леанідавіч. Джэк: аповесці, апавяданні, эсэ / Д.Л.Пятровіч. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2021. — 223 с.
8-11 кл., 12+
Кожны твор гэтай кнігі прысвечаны звычайнаму чалавеку, a ўсе гісторыі ўзяты з жыцця. У кнізе шмат аўтабіяграфічнага. Аўтар лічыць, што самае галоўнае — прымушаць чытача думаць. I рабіць гэта далікатна. Свет жорсткі, але пісьменнік не мае права быць жорсткім са сваім чытачом. Таму жыццёвае спалучаецца з фантастычным. Эсэ «Горад майго сэрца» — шчырая споведзь чалавека, які ганарыцца тым, што ён беларус, сваім родным горадам Заслаўем, дзе нарадзіўся, тым, што ў нас шмат дзівосных мясцін.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Сліва, Міхась Мітрафанавіч. Кума з Аўстрыі: гумар і сатыра / М.Сліва. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2021. — 138 с.
18+
У кнізе змешчаны гумарыстычныя і сатырычныя творы беларускага празаіка.
У сваіх творах аўтар ідзе ад самога жыцця, зыходзіць часцей за ўсё з народнага жарту, якому характэрны лаканічнасць, нязмушанасць, шчыры досціп. Гумарэскі і мініяцюры, якія ўвайшлі ў кнігу, вызначаюцца арыгінальнасцю, сюжэты многіх з іх нагадваюць сабой імгненні, схопленыя ўважлівым і пільным вокам гумарыста.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Советная, Наталья Викторовна. Затаённое слово: повести, рассказы, очерки / Н.В.Советная. — Минск: Беларусь, 2021. — 270 с.
16+
Книгу "Затаённое слово" Наталья Советная посвятила своим героическим землякам-городокчанам, которые пережили Великую Отечественную войну.
Повести и рассказы автора затрагивают редкую в литературе тему незаметного, но невероятно сложного подвига выживания простого человека в страшных условиях оккупации на территории Беларуси. Герои повествования - реальные люди, сумевшие в военное лихолетье сохранить в себе лучшие человеческие качества и веру в Победу.
Издание включает также очерки, связанные с темой войны.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Сустрэча з пісьменнікам, або Як зрабіць урок чытання любімым: дапаможнік-хрэстаматыя / [склад. І.Буторына]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2021. — 232 с.
5-7 кл., 8-11 кл., 6+
Аўтабіяграфіі беларускіх дзіцячых пісьменнікаў, змешчаныя ў гэтай кнізе, ствараліся як адказы на найбольш частыя дзіцячыя пытанні да творцаў, якія гучаць на сустрэчах з дзецьмі, - у гэтым унікальнасць выдання. У кнізе таксама змешчаны мастацкія творы кожнага аўтара і метадычныя рэкамендацыі па правядзенні ўрокаў літаратурнага чытання, QR-коды з дадатковай інфармацыяй. Адрасавана педагогам, бібліятэкарам, а таксама шырокаму колу чытачоў.
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)
Юрага, Лаўрэн. Замак з люстраной залай: апавяданні / Л.Юрага. —Мінск: Звязда, 2021. — 200 с.
16+
Кніга "Замак з люстраной залай" сабрала пад сваёй вокладкай апавяданні, напісаныя ў жанры містычнай фантастыкі. Некаторыя з твораў можна ахарактарызаваць як "гатычныя", іншыя набліжаюцца да жанру фэнтэзі. Адны сюжэты звязаны з сучаснасцю, другія - з даўнінай.
Аўтар прапануе падзяліць з ім шпацыры па касцельных сутарэннях і вячэры ў карчме, перамяшчэнні ў прасторы і часе ды нават сякія-такія пераўвасабленні. І ўсё гэта - у антуражы старых маёнткаў і замкаў, зачараваных партрэтаў і загавораных свечак, рытуальнай зброі і манускрыптаў, што ўтрымліваюць паміж сваіх радкоў таямнічыя формулы заклёнаў...
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках)