Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара ; Жахліўчык пра жудасную ноч і чатырох сябровак
Кніга-перакрутка распавядзе чытачам дзве страшныя гісторыі. Адна з іх здарылася з хлапчуковым хаўрусам, а другая - з кампаніяй дзяўчынак. З хлопчыкамі адбыліся містычныя падзеі ў час адпачынку летам у вёсцы. І папярэджвалі ж мясцовыя жыхары, што небяспечна спрабаваць даведацца таямніцу, якую хавае ад людзей старажытны курган... Але калі цікаўнасць пераважае над асцярожнасцю, то пачынаюцца прыгоды, ад якіх пераймае дух і замірае сэрца!
А што бывае, калі чатыры сяброўкі застаюцца начаваць у кватэры без дарослых? Дзяўчынкі могуць весяліцца, зладзіць вечарынку, не спаць паўночы. Усё так, але ў той гісторыі няўрымслівыя паненкі выпадкова сустрэліся з загадкавай асобай, якая пасля поўначы нагнала на іх сапраўдны жах, бо яна была...
Аб усіх падрабязнасцях можна даведацца, прачытаўшы кнігу. Калі толькі вы н
е з баязлівых, сябры.
Кніга для смелых дзяцей, якія любяць слухаць страшныя гісторыі...