Знаёмцеся - #Падабай.ка!
Вы хацелі б мець унікальны гаджэт, які ніколі не патрабуе зарадкі, абсалютна не расходуе трафік, не псуе зрок, не «глючыць»? А яшчэ ён дае карысную інфармацыю, вядзе ў свет фантазіі, пашырае слоўнікавы запас, дорыць магчымасць знаёміцца ў Сусветным сеціве з новымі сябрамі, гуляць у настольную гульню з прызам для самых уважлівых і актыўных карыстальнікаў адной з сацыяльных сетак…
Увага! Гэты ўнікальны гаджэт вы можаце атрымаць! Кніжная фея прыдумала і стварыла кнігу, у якой удалося спалучыць экран гаджэта і папяровыя старонкі! Адкладзіце свае смартфоны, сябры, і пазнаёмцеся з сімпатычным віртуальным героем у новай кнізе беларускай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой.