Гарадскі дамавік
Дамавічок Сеня застаўся без жылля. Вёску, дзе ён пражыў многа гадоў, праглынуў горад. Пакінуты любімымі гаспадарамі, дамавік выпраўляецца ў вандроўку па горадзе. Ён катаецца на грамадскім транспарце, змагаецца са злоснымі пацукамі, знаходзіць новых сяброў – кампанію вулічных катоў – і разам з імі вучыць ветлівасці злога сабаку. А яшчэ Сеня папярэджвае сапраўднае злачынства...