Казкі Кветкавай феі
У гэтай незвычайнай кнізе жыве сапраўдная чараўніца — Кветкавая фея. Яна запрашае вас у свой казачны свет, дзе пазнаёміць з кветкамі. Вы шмат разоў іх бачылі, але нават і не здагадваецеся, якія дзівосныя гісторыі звязаны з імі. Фея адкрые вам іх таямніцы ў сваіх казках. Вы пазнаёміцеся з кветкай зорнага паходжання, якая ўмее спраўджваць жаданні, даведаецеся, якія кветкі можна назваць часцінкамі сонца і пачуеце казачную гісторыю пра высакародную князёўну кветкавага каралеўства.