Бліскучая краіна : казкі
Аўтар кнігі “Бліскучая краіна” шчыра верыць у востры розум і душэўную чуйнасць сучаснага чалавека 7 – 12-гадовага ўзросту. А таму смела выпраўляе чытача ў небяспечныя падарожжы па трох узроўнях відэагульні-пасткі, на спакуслівую і рызыкоўную выспу забаў, ахвотна раскрывае – з дапамогай штукара Нікадзіма і Рудога ката – сакрэты, як зрабіць уласнае жыццё пераможным і цікавым. Аўтар вельмі спадзяецца, што досвед герояў яго кнігі дапаможа хлопчыкам і дзяўчынкам лягчэй вырашаць няпростае пытанне “Крыўдаваць або дараваць?” , вырасціць самастойна “Крышталікі радасці” і наагул стацца крыху больш назіральнымі, вясёлымі і шчаслівымі.
http://mastlit.by/index.php?option=com_content&view=article&id=398