Беларуская літаратура. 4 квартал 2021 года
Для маленькіх дзетак і вучняў пачатковай школы
Аракчэева, Аксана Барысаўна. Фанечка: мандарынавая гісторыя / А.Б.Аракчэева. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2021. — 32 с.
1-4 кл., 6+
У казцы цікаўны сабака Фанечка шукае дрэва, на якім растуць мандарыны, змагаецца за чысціню навакольнага асяроддзя i распавядае, як прыгатаваць рыбную поліўку.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Бульбінка / [уклад. А.В.Спрынчан; іл. М.Дайлідава]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2021. — 94 с. — (Нашы сімвалы).
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
У чацвёртай кнізе серыі «Нашы сімвалы» вас чакае сустрэча з бульбай — сімвалам Беларусі.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Бучынская, Наталля Сцяпанаўна. Ква-Фея, Кваканцыя і "жабіны вочкі": сон + ява = казачная з'ява / Н.С.Бучынская; [маст. Р.Кульба]. — Мінск: Беларусь, 2021. — 110 с.
1-4 кл.
Гэтая гісторыя - працяг кніг пра прынцэсу Зоську Алівію і рыцара Квыха. У каралеўстве Ладзісвета пануюць мір і згода. Каралева Лагодзіца ачуняла, прынц Казімір радуецца вяртанню брата-блізнюка Раціміра, які яшчэ нядаўна быў жабянём Квыхам. Кваканцыя выхоўвае цмачанё. Але кожнаму цмоку наканавана стаць крыважэрнай пачварай. Ніякае выхаванне, ніякія прыяцельскія стасункі не ў стане гэтага змяніць. Ці здолеюць героі кнігі выратаваць свайго ўлюбёнца ад незайздроснага лёсу?
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Бядуля, Змітрок. Казкі / З.Бядуля; [склад. А.С.Масла]; маст. А.Лось. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2021. — 32 с. — (Кнігі нашага дзяцінства).
1-4 кл., 6+
Серыя «Кнігі нашага дзяцінства» папоўнілася зборнікам твораў яшчэ аднаго класіка беларускай літаратуры. Выданне «Змітрок Бядуля. Казкі» адкрываецца творам з назвай «Скарб», якая добра пасуе да ўсёй самой кнігі. Невялікая па аб'ёме - усяго на чатыры казкі - кніга заклікана заваражыць, зачараваць чытача, які робіць першыя крокі ў свеце беларускай літаратуры, а чытачу дасведчанаму падорыць дотык да почырку двух беларускіх талентаў: літаратурнага і мастацкага.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Бядуля, Змітрок. У кузні ў хохліка: [казкі] / З.Бядуля; [уклад. А.Спрынчан; маст. Д.Цюперак]. — Мінск: Маст. літ., 2021. — 40 с. — (Я люблю чытаць).
1-4 кл., 6+
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Вітка, Васіль. Шчыгол-флейтыст: вершы / В.Вітка; [іл. Н.Барай; уклад. А.Спрынчан]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2021. — 24 с. - (Жывая класіка дзецям).
1-4 кл., 6+
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Волшебство под Новый год: [сказки, стихи, загадки / сост. А.Н.Малей; худож. С.А.Волков]. — Минск: Белорусская Энцыклопедия имени П.Бровки, 2021. — 112 с. — (Белорусская детская энциклопедия).
В сборник включены сказки, стихи и загадки на русском и белорусском языках, посвящённые самому яркому и весёлому празднику - Новому году.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Гапееў, Валеры Мікалаевіч. Жэнька - каралева мышак: гісторыі жыцця адной беларускай дзяўчынкі / В.М.Гапееў; [маст. Э.Ляхновіч]. — Мінск: Книгазбор, 2021. — 112 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка"; падсерыя "Каляровы ровар"; вып. 33).
1-4 кл., 6+
Як сябраваць, каб было па-сапраўднаму? Як бараніць сябе і сяброў? Як гуляць так, каб было ўсім цікава? Як жыць з гэтымі дарослымі і не крыўдаваць на іх? Як прызнаваць свае памылкі і ці трэба іх прызнаваць? Ці можна плакаць, калі табе надта крыўдна? І як зрабіць так, каб нікому крыўдна не было? Вось такія няпростыя пытанні вырашае галоўная гераіня гэтай кнігі — Жэнька, якая абавязкова стане вашай сяброўкай.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Дамаронак, Таццяна Іванаўна. Жыве ўсюды прыгажосць / Т.І.Дамаронак; [маст. А.Балыш]. — Мінск: Беларусь, 2021. — 112 с.
1-4 кл., 6+
Жыве ўсюды прыгажосць: у малюсенькім бліскучым лісточку, у яркай кветачцы, у перламутравай кропельцы вады, у залатым каласку, у крохкай серабрыстай сняжынцы, у бліскучым ледзяку, у прывабнай блакітнай нябеснай зорачцы, у найярчэйшым праменьчыку Сонейка, у сінім небе і далікатнай Вясёлцы.
Зірніце! Вакол нас столькі прыгажосці! Яе можна сустрэць увосень, узімку, летам і вясной. І шчаслівы той, хто ўсміхаецца і захапляецца, разгледзеўшы дзесьці нешта вельмі прыгожае!
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Дамаронак, Таццяна Іванаўна. Маша і яе чароўны лес: казачная аповесць / Т.І.Дамаронак; [маст. Г.Польняк]. — Мінск: Беларусь, 2021. — 184 с.
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
Казачная аповесць пра жыццё сучаснай дзяўчынкі ў чароўным лесе, які любяць і берагуць казачныя Феі: Вясна, Лета, Восень, Зіма. Феі ведаюць гаспадыню лесу - Машу, дачушку лесніка. Яна жыве ў хатцы, пабудаванай пасярод дрымучага лесу. У гэтым лесе схавалася невялікае возера. За лесам - вёска, дзе жывуць бабуля і школьныя сябры дзяўчынкі. Маша любіць прыроду, яна ўважліва назірае за зменамі, якія адбываюцца на працягу года ў яе родным лясным царстве.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Дюмина, Ольга Георгиевна. Тайна осыпающихся цветков: рассказы и стихи для детей / О.Г.Дюмина; [худож. А.В.Яскевич, О.Г.Дюмина]. — Минск: Ковчег, 2021. — 28 с.
1-4 кл., 0+
Книга Ольги Дюминой «Тайна осыпающихся цветков» посвящена удивительной стране детства, которую охраняют мудрые и справедливые взрослые, а рядом всегда есть добрые и славные четвероногие друзья, готовые с радостью выполнять сложные цирковые номера и в трудную минуту подать лапу другу.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Дюмина, Ольга Георгиевна. Удивительное существо: рассказы и стихи для детей / О.Г.Дюмина; [худож. А.В.Яскевич]. — Минск: Ковчег, 2021. — 28 с.
1-4 кл., 0+
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Захаров, Георгий Володарович. Остров принцессы Александры: сказка про девочку Сашу, которая ничего не боялась и никогда не плакала / Г.В.Захаров. — Минск: Четыре четверти, 2021. — 38 с.
1-4 кл., 6+
(Ёсць у бібліятэках №№1, 2, 4, 6, 7, 8, 10, 15, 16 і ў Цэнтральнай бібліятэцы)
Зборнік для чытання ў IV класе: (частка 1) / [склад. Н.У.Антонава]. — Мінск: Беларусь, 2021. — 176 с. — (Школьная бібліятэка).
1-4 кл., 6+
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках, акрамя бібліятэк № 6,7 і Цэнтральнай бібліятэкі)
Зборнік для чытання ў IV класе: (частка 2) / [склад. І.Л.Селівёрстава]. — Мінск: Беларусь, 2021. — 224 с. — (Школьная бібліятэка).
1-4 кл., 6+
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Зэкаў, Анатоль Мікалаевіч. Жмуркі з коткай Муркай: вершы пра свойскую жывёлу / А.М.Зэкаў; [мал. А.А.Станкевіч]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2021. — 48 с. — (Беларускія пісьменнікі - дзецям).
1-4 кл., 6+
Для большасці сучасных дзяцей свет свойскай жывёлы такі ж дзівосны, як і свет лясных звяроў. Дазнацца пра яго трошкі болей прапануе беларускі паэт А. Зэкаў. Вясёлыя і добрыя вершы выклікаюць усмешку і падораць добры настрой кожнаму чытачу.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Кажура, Віктар Віктаравіч. Беларускія прыказкі ў вершах / В.В.Кажура. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2021. — 32 с. — (Беларускія пісьменнікі - дзецям).
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
З дапамогай гэтага выдання чытачы пазнаёмяцца з беларускiмi прыказкамi на розныя тэмы, а таксама замацуюць свае веды, знаходзячы адсылкi да прыказак у вершах.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Кажура, Віктар Віктаравіч. Патрэбныя рэчы заўсёды дарэчы: загадкі /В.В.Кажура; маст.А.Таіпава. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2021. — 32 с. — (Маленькі прафесар).
1-4 кл., 6+
Многім дзецям падабаецца адгадваць загадкі. Шукаць адгадку заўсёды вельмі весела і цікава. Да таго ж загадкі граюць важную ролю ў развіцці дзіцяці. Яны вучаць паэтычнаму бачанню свету, нестандартнаму мысленню, пашыраюць уяўленні аб акаляючым асяроддзі, дапамагаюць актывізаваць увагу і уменне разумець і адчуваць мастацкі вобраз, развіваюць маўленне і кемлівасць, трэніруюць памяць. У кнізе змешчаны загадкі па розных тэмах. Кожны чытач знойдзе сваю.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Краснова-Гусаченко, Тамара Ивановна. Край родной, любимый: стихи для детей / Т.И.Краснова-Гусаченко; [худож. Л.Голубец]. — Минск: Беларусь,2021. — 264 с.
1-4 кл., 6+
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Лис, Ольга. Приключения гномика / О.Лис; [ил. Д.А.Атрощенко]. — Минск: Медисонт, 2021. — 44 с.
5-7 кл., 12+
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Міхаленка, Алена Іосіфаўна. Добрыя казкі / А.І.Міхаленка; [маст. В.В.Міхаленка; пер. з рус. мовы аўтара]. — Мінск: Р.М.Цымбераў, 2021. — 56 с.
1-4 кл., 6+
У кнізе сабраныя казкі сучаснага беларускага аўтара Алены Міхаленка, якія неаднарозова друкаваліся на рускай мове як у Беларусі, так і ў Расіі, а ў 2019 годзе былі перакладзены на сербскую мову і выйшлі ў Белградзе. Героі гэтых казак - маленькія звераняты, яны весяляцца і сумуюць, сябруюць, часам трохі свавольнічаюць. Яны, а разам з імі і маленькія чытачы, адкрываюць вялізарны навакольны свет, вучацца рабіць добрыя ўчынкі, сябраваць, клапаціцца аб тых, каго любяць.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Морих, Ирина Борисовна. Замок Фаунтлей и дом Шаркуньи: фэнтези: кн. 2 / И.Б.Морих. — Брест: Альтернатива, 2021. — 300 с.
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
Замок Фаунтлей находится на высокой горе, вдали от человеческого жилья. Именно туда Шаркунья насильно привозит Христиана и Клару, которые стали очередными жертвами хозяйки «Магазина Игрушек» Эулинды. Теперь им, как и похищенным ранее детям-куклам, предстоит учиться в школе её сестры - Королевы Фаулинды. Порядки в школе жёсткие, предметы самые необычные, а профессора - странные чудаки. Учиться трудно: педагоги требуют развивать талант и фантазию, Христиан и Клара считают, что никаких талантов у них нет и что их сюда доставили по ошибке. Они возмущены и не хотят оставаться в школе. Дети переживают ряд необыкновенных приключений, а потом решаются бежать...
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Пазнякоў, Міхась Паўлавіч. Канцэрт: паэтычны зборнік / М.П.Пазнякоў; [маст. Д.Чарняўская]. — Мінск: Звязда, 2021. — 96 с.
1-4 кл., 6+
Зборнік уключае пяць раздзелаў: вершы сабраны ў «Дамок для Рэкса»; лічылкі — у раздзел «Звон звініць на цэлы свет»; каламбуры, крылатыя выразы — «Не бывае ў Томы ўтомы»; смяшынкі, небыліцы — «На бярозе спеюць грушы»; а загадкі — «Ног не маюць, а бягуць».
Паэт выступае вопытным мовазнаўцам, сапраўдным настаўнікам роднай мовы. Часам і смешна ад яго прыдумак, а часам яны прымушаюць спыніць хаду і задумацца, шукаючы адгадку.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Фралова, Іна Мікалаеўна. Вясковыя вакацыі / І.М.Фралова; [маст. В.Фралова]. — Мінск: Беларусь, 2021. — 128 с.
1-4 кл., 5-7 кл., 6+
Вершы і апавяданні для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Хадасевич-Лисовая, Екатерина Станиславовна. Добрый почтальон / Е.С.Хадасевич-Лисовая; худож. А.Рогожкина. — Москва: Благовест, 2020. — 48 с.
1-4 кл., 6+
Главными героями этой книги являются мальчики Вова и Коля. Первый – сын священника, у него все благополучно, а второй переживает сложный этап в жизни. Ребята подружились не сразу, поначалу Коля не очень радушно принимает нового одноклассника, подначивает его. Но потом целая череда опасных и удивительных событий все меняет. Мальчикам предстоит вместе преодолеть трудности.
(Філіял №12)
Хадасевіч-Лісавая, Кацярына Станіславаўна. Прыгоды лісачкі Красуні: казачная аповесць / К.С.Хадасевіч-Лісавая; [маст. В.Шпакоўская]. — Мінск: Звязда, 2021. — 176 с. — (Казкі кніжнай феі).
1-4 кл., 6+
Абаяльная і вясёлая гераіня казачнай аповесці лісачка Красуня перасялілася ў Дзівосны лес з мегаполіса. Яе гарадское мінулае мае таямніцу, якую яна не спяшаецца адкрываць... На новым месцы лісічка шукае і знаходзіць сяброў. Разам з абаяльнымі казачнымі героямі чытач перажыве захапляльныя прыгоды, нечаканыя падзеі, страшныя здарэнні і нават разблытае сапраўдную дэтэктыўную гісторыю.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Чарняўскі, Мікалай Мікалаевіч. Жыў на свеце дзядзька Тыдзень..: вясёлы каляндар / М.М.Чарняўскі; [маст. Г.Іванова]. — Мінск: Звязда,2021. — 40 с.
1-4 кл., 6+
Хочаце пазнаёміцца з сынамі дзядзькі Тыдня і дзядулі Года, здзейсніць з імі казачна-займальную, поўную незвычайных таямніц вандроўку па месяцах - ад студзеня да снежня? Ведаеце, чым заняты кожны дзень гэтыя працаўнікі? Калі не ведаеце, вам дапаможа вясёлы каляндар, змешчаны ў кнізе вядомага дзіцячага паэта Міколы Чарняўскага.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Літаратура для падлеткаў і дарослых
Аврутин, Анатолий Юрьевич. Свет вечерний: избранные стихотворения / А.Ю.Аврутин. — Минск: Литература и Искусство, 2008. — 128 с.
8-11 кл.
В новый сборник известного поэта вошли избранные произведения последних лет. И хотя ни под одним из них не стоит конкретная дата, их мыслеобразующие нити, как связующие звенья, говорят о том, что при рождении каждого образа автора влекло желание ощутить волны времени. И даже в вечернем свете эти порывы не могут скрыть перевоплощения миражей бытия в духовный мир героя.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Адзін народ, адзіная Радзіма: паэзія, проза, публіцыстыка / [уклад. В.Шніпа]. — Мінск: Маст. літ., 2021. — 280 с. — (2021 - Год народнага
адзінства).
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Кнігу «Адзін народ, адзіная Радзіма», якая выйшла ў Год народнага адзінства, склалі творы пісьменнікаў розных пакаленняў. У іх па-мастацку вобразна і дакладна адлюстраваны той час, калі яны былі створаны, слаўныя старонкі айчыннай гісторыі і сённяшні дзень роднай Беларусі.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Багдановіч, Лёля. Скарбы зямлі беларускай: казкі / Л.Багдановіч; [маст. С.Стахоўская]. — Мінск: Звязда, 2021. — 40 с.
5-7 кл., 6+
У зборнік уключаны казкі, заснаваныя на беларускіх легендах і паданнях і прысвечаныя вобразам, якія сталі сімваламі нашай Айчыны. Бусел, хлеб, валошкі, возера Нарач, Белавежская пушча, лён - вось няпоўны спіс тэм, якія натхнілі аўтара на стварэнне кнігі, што ў займальнай форме распавядае падлеткам пра нашу культуру і міфалогію, дапамагае спасцігнуць асновы нацыянальнай ментальнасці.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Бадак, Алесь Мікалаевіч. Ідэальны чытач: апавяданні, аповесці, запіскі на хаду / А.М.Бадак. — Мінск: Звязда, 2021. — 288 с.
16+
У кнігу "Ідэальны чытач" увайшлі аповесці і апавяданні, пераважная большасць з якіх у розныя гады друкавалася на старонках не толькі айчынных, але і замежных перыядычных выданняў. Творы Алеся Бадака прыцягваюць да сябе ўвагу як цікавымі сюжэтамі, так і своеасаблівым аўтарскім стылем.
Апошні раздзел кнігі складаюць "Запіскі на хаду" - эсэ, прысвечаныя актуальным пытанням літаратурнага жыцця, а таксама той пары, калі аўтар толькі пачынаў свой шлях у літаратуру.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках, акрамя бібліятэк №4)
Бадак, Алесь Мікалаевіч. Уладар ветру: вершы, паэма / А.М.Бадак; [уклад. В.А.Шніп]. — Мінск: Звязда, 2022. — 128 с.
16+
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка, паэта-песенніка, публіцыста, крытыка Алеся Бадака ўвайшлі як вершы з раней выдадзеных зборнікаў, так і новыя творы. Прадстаўленыя ўвазе чытача тэксты адлюстроўваюць розныя перыяды жыцця аўтара, дазваляючы зазірнуць у самыя патаемныя куткі паэтавай душы і падзяліць з ім горкую слодыч закаханасці, экзістэнцыяльны сум, узнёслыя летуценні і глыбокую, шчырую, неадольную любоў да Радзімы.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Беларускае апавяданне 1920 - 1930-х гадоў / рэдкал.: І.В.Саверчанка [і інш.]; навук. рэд. Я.А.Гарадніцкі; Ін-т літаратуразнаўства імя Я.Купалы НАН Беларусі; [уклад., прадмова, камент. І.М.Шаладонава]. — Мінск: Маст. літ., 2021. — 766 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры ў 50 тамах; т. 21).
8-11 кл., 12+
У чарговы том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры» ўключана больш за 60 найбольш мастацка-эстэтычна значных апавяданняў 25 беларускіх пісьменнікаў першых трох дзесяцігоддзяў XX стагоддзя.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Богданова, Лина. Одноклассники, точка, ру и прочие радости среднего возраста: [роман] / Л.Богданова. — Минск: Беларусь, 2021. — 216 с.
8-11 кл., 12+
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Броўка, Пятрусь. Жывучая галінка: вершы/ П.Броўка; [склад. А.С.Масла; маст. К.С.Баранава]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2020. — 32 с. — (Кнігі нашага дзяцінства).
5-7 кл., 12+
У вершах Петруся Броўкі - любоў і захапленне роднай зямлёй, яе прыродай, гонарам за людзей і гераічным мінулым. Вершы, сабраныя ў гэтай кнізе, толькі невялікая частка паэтычнай спадчыны народнага паэта, але кожны з іх - сапраўдныя залацінкі.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках, акрамя філіяла №1)
Ворса, Сафія. Дзесяць простых гісторый / С.Ворса; [пер. з рус. З.Падліпскай; маст. М.Ціхановіч]. — Мінск: Рэдакцыя часопіса "Роднае слова", 2017. — 72 с.
5-7 кл., 12+
“Дзесяць простых гiсторый”- гэта павучальная, дасцiпная i вясёлая кнiга. У простых гiсторыях юнай таленавiтай Сафiяй Ворса лёгка i нязмушана ўздымаюцца няпростыя пытаннi, адказы на якiя чалавецтва шукае ва ўсе часы: пра сэнс жыцця, сапраўднае сяброўства, неабходнасць выбару, адказнасць за здзейсненае, каханне i велiч дабрынi. Эгаiзм, падлеткавая наiўнасць, непасрэднасць i смеласць - аб’ект увагi аўтара.
(Ёсць у бібліятэцы №9)
Гаврилович, Владимир Николаевич. Куда улетает Ангел: повести / В.Н.Гаврилович. — Минск: Четыре четверти, 2021. — 160 с. — (Женские судьбы).
16+
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Дэжавю: анталогія / С.Ворса, В.Левіна, Л.Продан, З.Падліпская; [маст. Г.Кухта; пер. на бел. мову З.Падліпскай]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2021. - 144 с.
16+
Зборнік прозы Deja vu — міжнародны літаратурна-мастацкі праект. Чатыры пісьменніцы з Беларусі, ЗША і Ізраіля аб’ядналіся і стварылі анталогію, каб разабрацца ў тонкасцях чалавечых пачуццяў. Гэта таленавітыя аўтары, у кожнай з якіх свой жыццёвы досвед, уласная сістэма каштоўнасцей і нацыянальных традыцый.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Ждан, Алег. Прынцэса: маленькая аповесць з прызнаннем і загадкай / А.Ждан; [маст.С.Стахоўская; пер. з рус. А.Карлюкевіч]. — Мінск: Звязда, 2021. — 80 с.
5-7 кл., 12+
"У суботу вечарам Мішка Сідарчук на асфальце перад домам Алёнкі намаляваў крывавае сэрца і напісаў: "тибемояпринцэса". Сэрца - гэта ўсім зразумела - каханне. І падпісаўся - Пельмень".
З такой інтрыгі пачынаецца аповесць для падлеткаў Алега Ждана, прызнанага майстра прозы, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Жук, Алесь Аляксандравіч. Сок манга: [проза] / А.Жук. — Мінск: Звязда, 2021. — 280 с.
16+
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Ильинский, Николай Иванович. Рассвет сменяет тьму: роман-эпопея. Кн. 1.Обагрённая кровью / Н.И.Ильинский. — Минск: Беларусь, 2021. — 352 с.
16+
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Ильинский, Николай Иванович. Рассвет сменяет тьму: роман-эпопея. Кн. 2. Восставшая из пепла / Н.И.Ильинский. — Минск: Беларусь, 2021. — 360 с.
16+
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Карпович, Катерина. Паром до Анконы: рассказы / К.Карпович. — Минск: Галіяфы, 2021. — 262 с.
16+
Эта книга — путешествие по городам и морям, по лабиринтам ума и памяти, по внутренним швам человеческой души. Здесь есть сумасбродные учёные из Бостона, сияющий остров-тюрьма, музыкальное проклятие, розовое желе в баре универсама «Центральный» и трансфер умирающих на пароме среднего класса.
(Ёсць у бібліятэках №№№1,14,15,16 і ў Цэнтральнай бібліятэцы)
Климкович, Сергей Владимирович. Достать Капитана: детективная повесть / С.В.Климкович. — Минск: Книжный Дом, 2020. — 256 с. — (Невероятные истории).
5-7 кл., 8-11кл., 12+
Большую ошибку совершили создатели очень опасной организации, обманувшие бабулю Ромки Ершова и решившие, что она будет отдавать им свою пенсию и даже завещает квартиру. Но не тут-то было! Ромка сразу понял, что любимая бабушка стала жертвой опасных мошенников. Вместе со своей подругой Анфисой Ягодкиной он приступил к разоблачению делишек организации и ее таинственного главаря, называвшего себя Капитаном. На стороне преступников большие деньги и фанатичные последователи. На стороне Ромки и Анфисы - смелость, знание компьютерных технологий и умение добывать информацию. Тайны, которые так обожал Капитан, становятся оружием против его самого!..
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Климкович, Сергей Владимирович. Приколы из школы: повесть /С.В.Климкович. — Минск: Книжный Дом, 2021. — 256 с. — (Большая переменка).
5-7 кл., 8-11кл., 12+
Леша Борзиков и Богдан Тихомиров - настоящая головная боль для их родителей и учителей. Нет от них покоя! То ракетный самокат придумают, то заберутся в гнездо аистов, то подерутся, то помирятся… Бедствие, а не мальчишки.
Эта повесть - головокружительный калейдоскоп веселых приключений и уморительно смешных историй, в героях которых можно узнать как себя, так и одноклассников. Но самое главное - здесь нет ни одной скучной! Только начни читать и уже не сможешь оторваться...
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Климкович, Сергей Владимирович. Шесть загадочных стрелок: детективная повесть / С.В.Климкович. — Минск: Книжный Дом, 2020. — 256 с. —(Невероятные истории).
5-7 кл., 8-11кл., 12+
Чудес на свете не бывает, однако Рома Ершов и его подруга Анфиса Ягодкина неожиданно столкнулись с рукотворным чудом — старинными часами с шестью стрелками и тремя циферблатами, созданными искусным часовым мастером. Часы скрывают загадку сокровищ княжны Куропаткиной, спрятанных в одном из домов Санкт-Петербурга столетие назад. Роме и Анфисе удается раскрыть загадку необычных часов, но за ребятами начинается охота тех, кто любой ценой стремиться заполучить сокровища княжны Куропаткиной и устранить всех свидетелей…
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Клімковіч, Максім. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі / М.Клімковіч. — Мінск: Галіяфы, 2021. — 126 с.
18+
У кнізе «Шкляная лялька» Максім Клімковіч аб’яднаў скразным сюжэтам страшныя гісторыі дзіцячага гарадскога фальклору. Яны «не прычасаныя» крывадушным літаратурным маралізатарствам. Жорсткія сюжэты застаюцца такімі, якімі іх расказвалі і расказваюць адно аднаму самі дзеці. Гэта працяг даўняй літаратурнай традыцыі, закладзенай яшчэ братамі Грым, Шарлем Перо. У Беларусі яе працягвалі Ян Баршчэўскі («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях») і бліжэйшы нам па часе Ігар Сідарук («Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука»).
(Ёсць у Цэнтральнай бібліятэцы)
Конеў, Ягор Фёдаравіч. Калядная зорка: казачная аповесць / Я.Ф.Конеў; [маст. А.Губін]. — Мінск: Звязда, 2021. — 80 с.
5-7 кл., 8-11 кл., 6+
У пракаветныя часы валадар замагільнага царства Чорнабог захапіў зямлю. Чарамі схаваў ён сонца за непрагляднаю заслонай змроку. Холад і цемра запанавалі паўсюль. Аднак аднойчы яркая зорка ў небе абвясціла пра нараджэнне збаўцы ад улады Чорнабога. На Сарачынскай гары нарадзіўся хлопчык, якога назвалі Калядой. Чорнабог спрабаваў знішчыць Каляду, аднак немаўлятку ўратавалі мядзведзь Мікола і каза Амалфея. Праз шмат гадоў Каляда выйшаў на бітву з Чорнабогам. І самай дзейснай зброяй у тым змаганні аказалася саламяная зорка - дарунак закаханай у Каляду дзяўчыны Рады.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Ксенофонтова, Лада. Счастливый шифр: повесть / Л.Ксенофонтова. —Минск: Книжный Дом, 2021. — 256 с. — (Большая переменка).
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
По совету подружки из Лондона Инка Игрекова создает собственный уникальный шифр, с помощью которого записывает все свои планы на день. Теперь она ничего не забывает и все успевает. Но однажды листок с шифром случайно попадает не в те руки, и начинается полнейший хаос! Одноклассник Инки вынужден провести самое настоящее расследование, сама Инка встречает средневековую воительницу, а паинька-отличница застревает на колесе обозрения с отпетым хулиганом! И это далеко не все, к чему приводит на первый взгляд безобидный листок с аккуратно записанными цифрами…
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Ксенофонтова, Лада. Шпаргалки в подушке: повесть / Л.Ксенофонтова. - Минск: Книжный Дом, 2021. — 256 с. — (Большая переменка).
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Алина Пушкина до глубокой ночи читает учебники и пишет конспекты. Она уверена, что сдавать экзамены – это тяжело и страшно. Так и было бы, если бы она не оказалась случайной свидетельницей таинственного ритуала. Теперь у нее нет дороги назад, но, возможно, это и к лучшему. Остается надеяться, что экзаменационные боги – Картескрибон, Нитоций и Фестиватис Прокулюс – будут к ней благосклонны!…
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Кулаков, Сергей Фёдорович. Городская сюита: роман / С.Ф.Кулаков. - Минск: Четыре четверти, 2021. — 216 с. — (Женские судьбы).
16+
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Латышкевич, Маргарита Юрьевна. Лисиный перстенёк: повесть-сказка / М.Ю.Латышкевич; [ил. М.Салтыкова]. — Москва: Детская литература, 2021. — 150 с. — (Лауреаты Международного конкурса имени Сергея Михалкова).
5-7 кл., 12+
Гальяш ленив и болтлив, но он хороший человек. Всё, что он делает, делается исключительно с добрыми намерениями. Вот только результаты почему-то оставляют желать лучшего.
Всё меняется, когда мальчик знакомится с волшебными существами и получает в подарок Лисиный перстенек, обладающий магической силой. Гальяша ждут приключения. Ему предстоит многому научиться и узнать, что даже магические умения требуют большого труда и усердия, а в каждое настоящее дело обязательно нужно вкладывать душу.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Литошко, Мария Алексеевна. Туристка: роман / М.А.Литошко. — Минск: Четыре четверти, 2021. — 140 с. — (Женские судьбы).
18+
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Лясная гісторыя: 25 апавяданняў пра прыроду / [уклад. А.Бадак; маст. М.Дайлідаў]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2021. — 310 с.
8-11 кл., 12+
У зборнік увайшлі дваццаць пяць лепшых беларускіх апавяданняў пра прыроду, напісаныя ў розныя гады. Сярод аўтараў Якуб Колас, Iван Мележ, Янка Брыль, Іван Чыгрынаў, Анатоль Георгій Марчук, Андрэй Федарэнка і іншыя вядомыя беларускія пісьменнікі.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Мелодыі роднай зямлі: Капыльшчына літаратурная: паэзія, проза, публіцыстыка / [уклад. В.Шніпа]. — Мінск: Маст. літ., 2021. — 232 с. — (Беларусь літаратурная).
У зборнік «Мелодыі роднай зямлі» ўвайшлі літаратурныя творы аўтараў, жыццё і дзейнасць якіх звязана з Капыльшчынай. Гэта Ц. Гартны, К. Чорны, А. Бабарэка, Я. Скрыган, А. Астрэйка, А. Русак і іншыя.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Навуменка, Іван Якаўлевіч. Вайна каля Цітавай копанкі: аповесці і апавяданні / І.Я.Навуменка; [уклад. А.Спрынчан]. — Мінск: Маст. літ., 2021. — 206 с.
8-11 кл
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Пожиток, Вика. Поездка в никуда. Чудо-проект: повесть / В.Пожиток. - Минск: Колорград, 2021. — 128 с.
5-7 кл., 6+
Вика Пожиток - десятилетняя девочка из Минска, которая написала свою первую книгу "Поездка в никуда. Чудо-проект" .
Эта повесть о мальчике Питере Финне, который со своей семьёй переезжает в новый дом. Там его ждут новые приключения! Ничего не подозревая, он оказывается в другом мире, полном неожиданностей и интересных событий. Здесь он учится в новой школе, находит хороших друзей. Но также на его пути встречаются коварные недоброжелатели...
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Праўдзін, Віктар Аляксандравіч. Нелюбімыя гінуць. Кн. 2. Спакушэнне: раман / В.А.Праўдзін. — Мінск: Маст. літ., 2021. — 302 с.
18+
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Пяшко, Іван Рыгоравіч. Буслы над стрэхамі: апавяданнi / І.Р.Пяшко. — Мінск: Маст. літ., 2021. — 94 с.
5-7 кл., 12+
У новую кнігу Івана Пяшко "Буслы над стрэхамі" ўвайшлі творы пра родную прыроду, яе прыгажосць і багацце.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Советная, Наталья Викторовна. Затаённое слово: повести, рассказы, очерки / Н.В.Советная. — Минск: Беларусь, 2021. — 270 с.
16+
Книгу "Затаённое слово" Наталья Советная посвятила своим героическим землякам-городокчанам, которые пережили Великую Отечественную войну.
Повести и рассказы автора затрагивают редкую в литературе тему незаметного, но невероятно сложного подвига выживания простого человека в страшных условиях оккупации на территории Беларуси. Герои повествования - реальные люди, сумевшие в военное лихолетье сохранить в себе лучшие человеческие качества и веру в Победу.
Издание включает также очерки, связанные с темой войны.
(Ёсць у бібліятэках №1 і №3)
Стральцоў, Міхась Лявонавіч. Адзін лапаць, адзін чунь; Загадка Багдановіча: аповесцi, апавяданні / М.Л.Стральцоў; [уклад. В.Шніп]. — Мінск:Мастацкая літаратура, 2021. — 304 с. — (Напісанае застаецца) (Scripta manent).
16+
У аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970) аўтар раскрывае фарміраванне характару падлетка ў цяжкія пасляваенныя гады.
Толькі закончылася вайна, памяць пра яе яшчэ жывая, гарачая не толькі ў людзей дарослых, але і ў дзяцей, якія гэту вайну бачылі, як і хлопчык Іванка — герой аповесці. Вачыма Іванкі мы бачым гэты пасляваенны час, калі і холадна, і голадна, ні апрануць, ні абуць няма чаго.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Турова, Елена Викторовна. Туфелька, полная незабудок: [сказки-притчи] / Е.В.Турова; [худож. О.Грубин]. — Минск: Звязда, 2021. — 64 с.
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Сборник известного автора Елены Туровой включает сказки философского содержания «Туфелька, полная незабудок», «Счастливая Дунька», «Песенка».
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Хацкевіч, Аляксандр. Замак на ўзгорку: раман / А.Хацкевіч. —Мінск: Галіяфы, 2021. — 300 с.
16+
Замак на ўзгорку стаіць спрадвеку, і многія спрабавалі даведацца пра яго таямніцы. Калісьці людзі верылі, што там жыве адроддзе Чарнабога — грозны Нічыпар. Паводле старажытнай дамовы, штогод адзін з жыхароў паселішча абіраецца ахвярай для крыважэрнага монстра. Аднойчы юнак Данка быў абраны. І вось ён, яшчэ амаль дзіця, павінен пакінуць дом бацькоў, каб сустрэцца з жахлівай пачварай. Ці здолее ён перамагчы Нічыпара і вярнуцца дамоў альбо загіне?
Але замак аб’ядноўвае дзве лініі часу. Праз стагоддзі яго знаходзіць малады археолаг Настасся. Дзяўчына нават і ўявіць сабе не магла, як крута зменіцца яе жыццё пасля таго, як яна пераступіць парог замка. Вострасюжэтны раман-хорар трымае чытача ў напружанні ад першай да апошняй старонкі.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Цітавец, Іван Васільевіч. Касцёр душы: песні, вершы, паэмы, эсэ / І.В.Цітавец. —Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя. П.Броўкі, 2021. — 184 с.
8-11 кл., 6+
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Чарняўскі, Мікалай Мікалаевіч. Вяселле ў Налібоках: жыццёвыя былі, гумар / М.М.Чарняўскі. — Мінск: Маст. літ., 2021. — 110 с.
16+
Творы, сабраныя ў гэтай кнізе, найперш цікавыя і адметныя тым, што яны шмат у чым дакументальныя, цалкам адпавядаюць жанраваму вызначэнню "жыццёвыя былі". З кнігі яскрава паўстаюць каларытныя вобразы тых людзей, з якімі зводзіў яго лёс, каму выпала доля прычыніцца да самых розных з'яў і падзей свайго веку.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Чорны, Кузьма. Насцечка: [аповесць] / К.Чорны; [маст. А.Зяновіч]. — Мінск: Звязда, 2021. — 72 с.
5-7кл., 6+
У аповесці класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага ўзнімаюцца праблемы бацькоў і дзяцей, маральна-этычныя пытанні. Твор вылучаецца тонкай назіральнасцю, увагай да жыццёвых падрабязнасцей і ўнутранага стану герояў.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Чудаков, Михаил Филиппович. Сказки города Парижа / М.Ф.Чудаков; [худож. О.Грубин]. — Минск: Звязда, 2021. — 40 с.
5-7 кл., 8-11 кл., 6+
Таинственные и познавательные сказки-были о парижских достопримечательностях, событиях, изменивших историю, знаменитых людях: улице Кота-Рыболова, Монмартре и волшебных художниках, фальшивомонетчике Люсьене и Дне взятия Бастилии, соборе Парижской Богоматери и драконе, который жил в реке Сене...
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)
Яговдик, Владимир Иванович. Облака над озёрами: рассказы, повести, сказки / В.И.Яговдик; [худож. А.Романовская]. — Минск: Звязда, 2021. — 216 с.
5-7 кл., 8-11 кл., 12+
Произведения известного писателя лауреата Национальной литературной премии Владимира Яговдика в доступной и занимательной манере дают первые уроки экологического воспитания, обращая внимание юных читателей на необходимость оберегать родную природу. В книге представлены литературные и народные сказки, а также увлекательные рассказы об удивительных памятниках культуры, созданных в минувшие столетия, и о замечательных людях, оставивших неизгладимый след в истории нашей страны.
(Ёсць у Цэнтральнай бібліятэцы)
Якімовіч, Аляксей Мікалаевіч. Загадкавы храм: [дэтэктыўная аповесць, вершы, прыпеўкі] / А.М.Якімовіч. — Мінск: Беларусь, 2021. — 128 с.
16+
Дзеянне аповесці адбываецца ў невялікім раённым гарадку. Прадпрымальнік Менкін пасяляецца ў будынку, які некалі быў храмам. Менкін і яго жонка Святлана адчуваюць сябе на вяршыні шчасця. Але іх радасць азмрочваецца нечаканымі падзеямі, якія неўзабаве пачынаюць адбывацца ў храме і наганяюць жах на гаспадароў. Менкін кліча на дапамогу былога дэсантніка Андрэя. Ён спадзяецца, што Андрэй дапаможа яму ў гэтую цяжкую хвіліну.
(Ёсць ва ўсіх бібліятэках)