Загадка прынцэсы Агнэсы
У гэтай кнізе жывуць прыўкрасныя прынцэсы, багатыя каралі і кемлівыя ды разумныя людзі з народу. Тры казкі і іх персанажаў аб'ядноўвае старажытная забава, якую называюць мастацтвам, навукай і гульнёй. Гэта шахматы! Яны паспрыялі героям кнігі развеяць злыя чары, здабыць жаданае шчасце і знайсці сапраўднае каханне!
Пра ўсё таямнічае, загадкавае, чароўнае, што адбылося праз незвычайныя шахматныя партыі, чытайце ў кнізе Кацярыны Хадасевіч-Лісавой "Загадка прынцэсы Агнэсы".