Акцыя па стварэнню буклукаў
“Мая беларуская дзіцячая кніга”
Буклук - гэта фотакампазіцыя, цэнтральным элементам якой з’яўляецца кніга. Прасцей, буклук - гэта кніжны нацюрморт. Ствараючы буклук, выкарыстоўваюцца розныя выразныя сродкі, атрыбуты і элементы дэкора, якія ярка раскрываюць змест кнігі і заахвочваюць да чытання.
Умовы: у вызначаны тэрмін удзельнікі ствараюць буклук на тэму любімай беларускай дзіцячай кнігі і выстаўляюць яго ў сваіх сацыяльных сетках з хэштэгам #буклук_беларускай_дзіцячай_кнігі. А таксама дасылаюць свой буклук на наш электроны адрас detskiebiblioteki@gmail.com з пазнакай у тэме пісьма “Буклук беларускай дзіцячай кнігі”. У лісце пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку, альбо назву калектыва і кантактны нумар тэлефона.
Колькасць буклукаў неабмежавана.
Усе працы будуць прадстаўлены ў адзіным альбоме https://childlib.by/fotogalereya/227/
Удзельнікі: у акцыі могуць прымаць удзел дзеці і супрацоўнікі бібліятэк.
Аўтары буклукаў нясуць поўную адказнасць за парушэнне аўтарскіх правоў.
Акцыя дзейнічае да 22 сакавіка
Па завяршэнні акцыі кожны ўдзельнік атрымае дыплом у электронным варыянце.
Арганізатар: ДУ “ЦСДБ г.Мінска”, аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці.
Даведкі па тэлефоне +375 17 377 31 92або па элетроннай пошце detskiebiblioteki@gmail.com