Паліяна
Гэтая гісторыя пра маленькую дзяўчынку, якая ўмее знаходзіць, чаму парадавацца ў любых абставінах. Пасля смерці бацькоў адзінаццацігадовую Паліяну з пачуцця абавязку бярэ да сябе яе цётка. Паліяна вучыць усіх навокал “гуляць у радасць”, так што ўвесь горад перамяняецца і нават самыя зласлівыя і няшчасныя людзі пачынаюць зноў радавацца жыццю. Але надыходзіць час выпрабаванняў і для самой Паліяны: яна трапляе пад машыну і, здаецца, ужо ніколі не зможа больш хадзіць. Ці зможа яна знайсці, чаму парадавацца ў такіх абставінах?
