Запрашаем на чытаннi дзiцячай нардычнай лiтаратуры ў Цэнтральнай дзiцячай бiблiятэцы iмя Астроўскага 14 лiстапада з 12.00 да 13.00!
Мерапрыемства арганiзавана ў рамках Тыдня літаратур Паўночных краін у Беларусі Цэнтрам шведскіх даследаванняў у супрацоўнiцтве з Пасольствам Швецыi ў Беларусi. Тэма года - «Героі ў краінах Паўночнай Еўропы».
Напачатку сустрэчы, у 12.00, запрашаем усiх на адкрыццё выставы Шведскай акадэмii дзiцячай кнiгi “Ура дзiцячай кнiзе! 17 прычын чытаць дзiцячыя кнiгi”, арганiзаваную пры падтрымцы Пасольства Швецыi ў Беларусi i Шведскага iнстытута.
Пасля вас чакаюць прэзентацыя праекта, віктарына, прысвечаная Паўночным краінам і літаратуры Паўночных краін, чытанне урыўка твора “Даведнік супергерояў” Эліяса і Агнэс Волунд, пытанні па прачытаным з невялікімі падарункамі за правільныя адказы i салодкі стол.
Узрост дзяцей - 8-10 год.
Сардэчна запрашаем!
Дата проведения: с 14 ноября 2018 года.
Место проведения: центральная детская библиотека им. Н. Островского.
Адрес: г. Минск, пр. газеты "Правда", 20А.