“Беларусь – краіна адзінства”:
патрыятычная акцыя з удзелам старшыні Мінскага гарадскога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Міхаіла Паўлавіча Пазнякова да Дня народнага адзінства ў рамках праекта “Гэта мая краіна” і Года якасці
Сёння ў актавай зале сярэдняй школы №137 г. Мінска сабраліся больш за 100 навучэнцаў 8-9 класаў, каб сустрэцца з вядомым беларускім паэтам, пісьменнікам, перакладчыкам і грамадскім дзеячам Міхаілам Пазняковым. Міхаіл Паўлавіч нядаўна вярнуўся з Дагестана, дзе разам з расійскімі пісьменнікамі аддаў даніну памяці вялікаму паэту Расулу Гамзатаву. Тэма адзінства, дружбы паміж народамі, добрасуседскія адносіны з брацкай Расіяй - гэта галоўныя тэмы нашай сустрэчы, якая прайшла напярэдадні дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства. Дзеці задавалі пісьменніку пытанні і аб яго творчасці, і аб сутнасці свята. Напрыканцы сустрэчы Міхаіл Пазнякоў прачытаў свой верш "Дзень народнага адзінства".
Аўдыторыя: 14+
Месца правядзення: ДУА "Сярэдняя школа № 137 г. Мінска імя П.М. Машэрава" (вул.Каліноўскага, д.50/2)
Арганізатар: дзіцячая бібліятэка №10 г. Мінска
Тэлефон: +375(17)234-99-69
#bibliovostok #цсдб_минск #детскиебиблиотекиминск #school137minsk.by #михаил_поздняков #міхась_пазнякоў #патрыятычная_акцыя #писатель #книга #дзень_народнага_адзінства #день_народного_единства #патриотическая_акция #минск #беларусь