23 мая ў Дзіцячай бібліятэцы №11 прайшло чарговае пасяджэнне клуба аматараў гісторыі Беларусі ”Пазнай краіну Беларусь!”.
Дзеці даведаліся пра найбольш папулярныя персанажы і вобразы беларускай міфалогіі, што захаваліся ў духоўнай спадчыне беларусаў да нашых дзён. Таксама яны пазнаёміліся з народнымі ўяўленнямі аб старажытных істотах, якімі насяляў калісьці беларус сваю хату, наваколле, сусвет.
Кніга М. Петрашкевіч “Гарадскі дамавік” стала злучным звяном паміж мінулым і сучасным.
На сустрычы былі выкарастаны розныя формы правядзення мерапрыемстваў – пазнавальная гутарка, віктарына, гульня, дыскусія.
Дзеці шмат даведаліся і ацанілі багацце ўяўленняў і фантазіі, ўласцівых нашаму народу. А ў канцы мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў свой асабісты абярэг.