13 кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы №14 адбыліся святочныя "Чытанкі на падушках", якія былі прымеркаваны Дню Маці. Казачнай зрабіць нашу сустрэчу дапамагла кніга Ірына Зартайскай " Хто такая Мама?". Не адбылося і без цудаў. На мерапрыемства завітаў і Коцік Вучоны, які дапамог дзеткам знайсці Мам у казках. Мамам таксама прыйшлося папрацаваць. Яны гулялі ў "Венібол" і ратавалі сваіх куранятак ад лісы. А потым быў майстар-клас, святочны салодкі стол і дыскатэка. Віншуем нашых Матуль з цудоўным святам!
Чытанкі на падушках
14 октября 2024
7
/ 7






