22 чэрвеня 1941 года – адна з самых журботных дат у гісторыі беларускага народа – пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
Да гэтай даты ў дзіцячай бібліятэцы №14 прайшла гадзіна памяці "Так пачалася ВАЙНА", на якую былі запрошаныя дзеці са школьнага лагера гімназіі №21.
Бібліятэкары нагадалі дзецям пра тое, як пачалася гэтая падзея, колькі яна доўжылася, якой цяжкай і кровапралітнай яна была для нашага народа, якім цяжкім быў шлях да перамогі. Таксама распавялі пра вялікі ўклад нашых дзядоў і прадзедаў у перамогу над фашысцкай Германіяй і патлумачылі дзецям, якое значэнне для ўсіх нас мае Дзень Перамогі.
Сёння мы ўспомнілі і подзвігі юных піянераў-герояў: Марата Казея, Мікалая Гойшыка, Зіны Партновай. У завершынні мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай "Самы страшны дзень стагоддзя" і ўшанавалі памяць загінуўшых герояў хвілінай маўчання.