Фестываль дзіцячай кнігі «У гасцях у Францыска Скарыны» адбыўся!
У цудоўнае свята Дзень горада Мінска ў скверы па вуліцы Каліноўскага праходзіў Фестываль дзіцячай кнігі «У гасцях у Францыска Скарыны», які сабраў у адным месцы бібліятэкараў, беларускіх пісьменнікаў і юных чытачоў.
Дзіцячыя бібліятэкі Мінска падрыхтавалі інтэрактыўную праграму, у рамках якой прайшоў літаратурна-пазнавальны квэст “Адкрываеш кнігу – адкрываеш свет”. Падчас гульні ўдзельнікі праходзілі ад прыпынку да прыпынку па маршрутным лісце, накіроўваючыся да фінішу. На кожным прыпынку – літаратурнага, моўнага, краязнаўчага, эрудытаў і г.д. – удзельнік атрымлівае літару, гэта дазволіла разгадаць ключавое слова.
Таксама наведвальнікаў фестывалю прынялі ўдзел у майстар-класе, літаратурнай віктарыне, пазнавальнай гульні “Я ведаю ўсё!”.