5 жніўня ў дзіцячай бібліятэцы №14 прайшла гульня-падарожжа "Мой сябар Святлафор", прысвечаная Міжнароднаму дню Святлафора.
У гэты дзень маленькія чытачы адзначылі дзень нараджэння вельмі важнай трохвокай прылады. З ліста Святлафорчыка яны даведаліся яго гісторыю, для чаго служыць Святлафор, якія сігналы ён раздае, чаму для яго выбралі такія колеры, што яны азначаюць. Увазе дзяцей былі прадстаўлены кніжкі аб правілах дарожнага руху, якія распавядаюць аб пазнавальным і бяспечных паводзінах на дарогах. А для замацавання ведаў правілаў дарожнага руху, маленькія чытачы, разам з бібліятэкарам адправіліся ў краіну Святлафорыю і дапамаглі Нязнайцы трапіць у госці да Знайкі. Па ходзе падарожжа дзяўчынкі і хлопчыкі, з азартам, разбіралі розныя дарожныя сітуацыі: "Перайдзі дарогу правільна”, “Грузавікі”, “Пастка для пешаходаў”, “Дарожныя знакі”, “Дазваляецца - забараняецца”, "Краіна Святлафорыя". Дапытлівыя чытачы паказалі выдатныя веды і зрабілі выснову, што галоўнае правіла на дарогах быць уважлівымі і выконваць правілы дарожнага руху.