"Бачу Беларусь такой”: адкрыццё краязнаўчай выставы вядомага беларускага фотамастака Уладзіслава Цыдзіка да Года гістарычнай памяці.
У нашай бібліятэцы N10 праходзіць цудоўная фотавыстава беларускага краязнаўцы, фотааматара і члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіслава Цыдзіка “Бачу Беларусь такой”. Яна паказвае наш родны край вельмі блізкім і зразумелым.
Яго работы напоўнены цеплынёй успамінаў цэлага народа. Драўляныя хаткі, палёт бусла над жытам, спелыя яблыкі ў садочку, блакітныя пралескі – гэта ўсё блізка сэрцу кожнага беларуса. Гледзячы на родныя прасторы вачыма Уладзіслава Станіслававіча, хочацца спяваць… Нездарма, кніга пад назвай “Бачу Беларусь такой” з працамі фатографа напоўнена прыгожымі вершамі нашых беларускіх паэтаў, якія сапраўды спяваюць цудоўныя песні аб нашай роднай зямлі.
Пазнаёміцца з працамі знакамітага фотамастака і акунуцца ў прыгажосць любай краіны шчыра запрашаем у дзіцячую бібліятэку N10 па адрасе: вул. пр-т Незалежнасці, 123 (другі паверх).