У дзіцячай бібліятэцы №15 прайшло літаратурна-этнаграфічнае свята “Свая хатка, як родная матка”. Дзяцей сустрэў Кот-Баюн, які правёў экскурсію па бібліятэцы. Выхаванцы дзіцячага садка №555 зацікавіліся вышыванкамі і прадметамі хатняга ўжытку, якія дайшлі да нас з вясковай даўніны. Дзеці даведаліся, што гэта за прадметы і для чаго яны служылі. Выклікалі захапленне хлопчыкаў і дзяўчынак вельмі прыгожа ілюстраваныя сучасныя дзіцячыя кнігі на беларускай мове. Спадзяёмся, што гэтыя дзеці вырастуць сапраўднымі патрыётамі роднай Беларусі.