Сёння ў гасцях у дзіцячай бібліятэкі №15 пабываў пісьменнік, паэт, мовазнаўца, перакладчык, лаўрэат шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх літаратурных прэмій, у тым ліку Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Паўлавіч Пазнякоў. Трэцякласнікі з СШ№205 з вялікай цікаўнасцю разгадвалі загадкі і задавалі пытанні аўтару, самыя кемлівыя атрымалі прызы – кнігі. Таксама з рук Міхася Паўлавіча атрымаў дыплом удзельніка конкурсу “Искусство слова”, які праводзіла Цэнтральная дзіцячая бібліятэка, наш таленавіты чытач Буткевіч Артур.
Міхась Паўлавіч Пазнякоў у дзіцячай бібліятэкі №15
16 марта 2023
7
/ 7






