«МІНСКІЯ САКАВІНЫ – 2023»
28 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 6 імя Васіля Віткі адбылося сапраўднае свята! У рамках традыцыйнага штогодняга праекта "Мінскія сакавіны" на сустрэчу з дзеткамі завіталі знакамітыя людзі: паэт і пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мазго і кампазітар, аўтар-выканаўца, член Беларускага саюза музычных дзеячаў Валянцін Каваліў.