НАШ БЕССМЯРОТНЫ ПОЛК.
Расказвае загадчыца дзіцячай бібліятэкі №6 імя Васіля Віткі – Тамара Анатольеўна Патук.
Мая бабуля, Бяка Ганна Іванаўна (1909 – 1998), не прымала непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях падчас Вялікай Айчыннай вайны. Але яе ўклад у перамогу лічу не менш значным! Яна прыбліжала яе працай ў тыле, выпякаючы хлеб для партызан і топячы бані для іх.
Чэрвеньшчына – адзін з самых актыўных раёнаў партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. Многа жудасных момантаў перажыла яна з маім тады яшчэ зусім малым бацькам Анатолем і крыху старэйшым сынам Іванам.
Пасля вайны камандзір партызанскага атрада не аднойчы прапаноўваў ёй атрымаць дакуманты ўдзельніка партызанскага руху, але бабуля заўсёды адмаўлялася. Яе прыродная сціпласць не дазваляла зрабіць гэтага. “Я ж не ваявала”, – быў кароткі адказ.
Не абмінула вайна і майго дзеда, бацьку маёй матулі – Шылко Дзмітрыя, які ваяваў у партызанскім атрадзе і, вяртаючыся з задання, трапіў у нямецкую засаду. Ён падарваў сябе гранатай разам з некалькімі гітлераўцамі… Узнагарода знайшла яго пасмяротна – “Медаль за Адвагу”. Пахаваны ў брацкай магіле каля г.Беразіно.
ПОМНІМ, ЛЮБІМ, ГАНАРЫМСЯ!!!
#цсдб_минск #бессмертныйполк #нашбессмертныйполк #бессмертный_полк_2020 #нашиветераны #детскаябиблиотека #библиотекаВитки #вов #ветераны #великаяпобеда #75летпобеды