ОЙ, ВЯСНА, ВЯСНА-МАЦІ, ХАДЗІ ДА НАС ГУЛЯЦЬ
Вельмі весела правялі час у бібліятэцы Віткі другакласнікі СШ №60. Менавіта так і павінна праходзіць народнае свята, якое носіць назву «Гуканне вясны». Гэты беларускі звычай-адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных. Дзеці даведаліся гісторыю свята, паслухалі песні-вяснянкі, пагулялі ў вясёлыя гульні, зрабілі птушачак і ўпрыгожылі наша дрэва. Мы вельмі стараліся паказаць вясне, што ў нас тут добра, хай уступае ў свае правы хутчэй.