“Падарожжа па казцы Я. Коласа “Рак- Вусач”
21 чэрвеня у дзіцячай бібліятэцы №3 для вучняў прышкольнага лагера школы №186 прайшло мерапрыемства па вершаванай казцы Я.Коласа «Рак – Вусач».
Спачатку пазнаёмілі дзяцей з даступнымі для іх узросту звесткамі пра жыццё і творчасць песняра Беларусі Я.Коласа. На працягу мерапрыемства дзеці маглі паразважаць пра паводзіны герояў казкі, таксама кожны меў магчымасць выказаць сваю думку пра тое, чаму можна павучыцца ў іх. З вялікім захапленнем складвалі разам працяг казкі. Так як твор мае пазнавальны матэрыял, дзеці змаглі пазнаёміцца з рознымі відамі рыб нашых беларускіх рэк.