“Поўны кош дзівос”
Жытнёвае поле, лясы і азёры,
Крынічанька ў лузе і ў небе жаўрук-
Услухайся толькі ўсё тут гаворыць:
Люблю цябе, Белая, Белая Русь.
Гэта чароўныя радкі паэта- песенніка Уладзіміра Карызны – аднаго з аўтараў Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, аўтара многіх вершаваных зборнікаў для дзяцей і дарослых. 25 мая паэту спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння.
Сёння нашы чытачы і дзеці з СПЦ з прытулкам пазнаёміліся з кнігамі Уладзіміра Іванавіча, чыталі вершы, пацешкі, небыліцы, а таксама адгадвалі загадкі.