“Сказка – ложь, да в ней намёк -
добрым молодцам урок…”
Сэрца і душа маленькага дзіцяці - адкрытая, мяккая, чыстая і падатлівая глеба. Насенне, якое трапіла ў яе, абавязкова дасць усходы. Народныя казкі вучаць дабрыні і знаходлівасці, дапамагаюць знайсці адказы на многія жыццёвыя пытанні. У іх шмат мудрасці і сардэчнасці. Па добрай традыцыі сёння, 24 кастрычніка, у беларускі чацвер да нас завіталі нашы мілыя дашкольнікі з ДДУ №139. Увазе дзетак мы падрыхтавалі гучныя чытанні казкі «Каза-манюка» на роднай мове. А для лепшага засваення матэрыялу паказалі відовішчны спектакль лялечнага тэатра з аднайменнай назвай. Дзеці з задавальненнем уключыліся ў гульню з гераіняй спектакля, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны, абмяркоўвалі пачутае і ўбачанае. #цсдб_минск #народныесказки #кукольныйтеатр #беларускічацвер #чытаемпабеларуску #детскаябиблиотека #библиотекавитки