Канцэртна-гульнёвая праграма “Сонейка па імені Матуля” прайшла ў дзіцячай бібліятэцы №15. На гэты раз у бібліятэку завітала дзіцячае аб’яднанне па інтарэсах “Вытокі” пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Н.П.Сарокінай, якое дзейнічае пры Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ранак”. Госці паказалі другакласнікам з СШ №205 інтэрактыўнае тэатралізаванае прадстаўленне, прысвечанае святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Дню маці. З мультыплікацыйнага фільма дзеці даведаліся аб паходжанні і значэнні свята Пакрова.
А потым усе прысутныя разам спявалі і чыталі вершы аб мамах,з задавальненнем удзельнічалі ў рухомых гульнях.
Кожны з вучняў падчас прадстаўлення атрымаў маленькі падарунак з добрымі пажаданнямі для сваёй матулі.