25 верасня пасля доўгага летняга перапынку ў дзіцячай бібліятэцы №14 прайшлі чарговыя “Чытанкі на падушках”. Нашы дзеткі яшчэ больш падраслі, сталі больш разумнымі і стрыманымі. Але, калі пачаліся гульні па кнізе "Дедушкин подарок" (Джулиано Ферри), то мы ўбачылі тых жа гарэзлівых, няўрымслівых дзяўчынак і хлопчыкаў, якія прыходзілі да нас вясной.
І навогул, яны з такім захапленнем і ўважлівасцю слухалі казачную гісторыю пра мышаня Люка, так кемліва адказвалі на пытанні, з такой ахвотай елі памідоры , якія вырасціў Люк, што - люба-дорага было назіраць за імі:) І майстар-клас атрымаўся таксама на славу. Кожны ўдзельнік стварыў сваё мышаня, якое стане сястрычкай або брацікам Люку. Так што цяпер у нас не толькі вялікая дзіцячая " чытанка-падушачная " сям'я, але і не меньшая - мышыная :)
У дзіцячай бібліятэцы №14 прайшлі “Чытанкі на падушках”
26 сентября 2022
4
/ 4



