ВЯСЁЛКАВЫ СЕРПАНЦІН.
У беларускі чацвер для маленькіх чытачоў з сярэдняй школы N155 супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі падрыхтавалі традыцыйны агляд новых нумароў часопісаў "Вясёлка" і "Буся". ("Вясёлка" i "Буся" - часопісы для дзяцей) Хлопчыкаў і дзяўчынак вельмі ўразіла экскурсія па нашаму ўнікальнаму філіялу музея "Вясёлка". Яны даведаліся шмат новай цікавай інфармацыі пра асаблівасці вёрсткі і выдання часопісаў і пра адказнасць працы галоўнага рэдактара. #беларускічацвер #вясёлка #аглядчасопісаў #дзіцячаябібліятэка #васільвітка