Я ТУТ ЖЫВУ...
І зноў свята ў нашай дзіцячай безжурботнай бібліятэцы Віткі.
Да нас прыйшоў дарагі госць - лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, вялікі сябар дзятвы, галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка" - Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі.
Мы рады і шчаслівыя гэтай сустрэчы, рады і чытачы-трэцякласнікі 60-й сталічнай школы, якія слухалі знакамітага пісьменніка, адкрыўшы рот.
Уладзімір Сцяпанавіч распавёў пра сваё дзяцінства, якое вельмі адрознівалася ад шчаслівага і ціхамірнага дзяцінства сённяшніх школьнікаў, распавёў, якім насычаным жыццём жыве цяпер, на парозе свайго 82-годдзя.
Што было самым цікавым і захапляльным? Пісьменнік даваў майстар-клас па напісанні казак. Уявіце сабе, што вы сядзіце на крэсле (у бібліятэцы) і пры гэтым ляціце ў космас! А цяпер перанясемся да сябе ў кватэру і прадставім сябе на дыване (падушцы, стале, камодзе). Куды мы захочам адправіцца? Простыя пытанні будзяць палёт фантазіі ў маленькай свядомасці.
Вось такія сустрэчы застаюцца ў памяці дзіцяці на ўсё жыццё. І толькі чалавек, які па-сапраўднаму любіць дзяцей, можа заслужыць давер і любоў маленькага чалавека.