28 чэрвеня ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча з вучнямі 67-й мінскай школы http://sch67.minsk.edu.by/.
Дзеці прысутнічалі на гістарычнай прэзентацыі, якая была прысвечана Дню памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай. Еўфрасіння Полацкая – наша святая, якую здаўна шануюць як нябесную заступніцу беларускай зямлі. Вечную памяць і любоў народа яна заслужыла сваім ахвярным жыццём, прысвечаным асвеце нашых продкаў. Князёўна, ігумення, выдатная асветніца, першая жанчана на Русі, якую царква кананізавала ў святыя.
Заступніца святой зямлі беларускай
28 июня 2023
3
/ 3