Жалобныя званы Хатыні
22 сакавіка споўнілася 80 гадоў з дня жудаснай трагедыі, якая адбылася ў беларускай вёсцы Хатынь. Памяць аб страшных падзеях у Хатыні павінна жыць, аберагаць новыя пакаленні ад паўтарэння гісторыі і дапамагаць захоўваць мір і стабільнасць.
Да гэтай памятнай даты супрацоўнікам дзіцячай бібліятэкі №14 для вучняў 4 "А" класа 25 гімназіі была праведзена гадзіна памяці «Жалобныя званы Хатыні «. Дзеці даведаліся пра трагічную гісторыю вёскі, спаленай фашыстамі разам з жыхарамі, пра іншыя беларускія вёскі, якія падзялілі такую ж страшную долю, пазнаёміліся з кнігамі, прысвечанымі Хатынскай трагедыі.
Трагедыя Хатыні - адзін з тысяч фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, што ажыццяўлялася нацыстамі падчас акупацыі
Жалобныя званы Хатыні
24 марта 2023
5
/ 5




