Зямное неба паэта – тэатралізаванае прадставленне па творчасці У.Скарынкіна.
“Празрыста, урачыста, прасторна
Ў маёй неспакойнай душы.
І сонца гарыць міратворна,
І вучаць дабру мурашы.”
Пісьменніку і сябру “Вясёлкі” Уладзіміру Скарынкіну – 80 гадоў. Калі ў добрага чалавека юбілей, хочацца падарыць яму самыя светлыя пажаданні. Наш аўтар - авіяцыйны інжынер, таму тэма неба - любімая ў яго творчасці. Перакладчык і паэт Уладзімір Скарынкін заваяваў сэрцы многіх чытачоў. Сёння дзеці са школьнага лагера з задавальненнем пазнаёміліся з вершамі, казкамі, скорагаровкамі і шарадамі паэта. А героі лялечнага тэатра "Пацешка" праілюстравалі верш " Во якая Наста ў нас!»#роднаямова #дзіцячаябібліятэка