Бібліятэкі. Дзіцячыя бібліятэкі Мінска за год наведала больш за 118 тысяч чытачоў, расказала журналістам дырэктар дзяржаўнай установы «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк Мінска» Таццяна Швед. Сёння сістэма налічвае 18 бібліятэк, размешчаных у розных раёнах. «Штогод мы абслугоўваем больш за 118 тыс. чытачоў, а бібліятэкі наведваюць больш за 900 тыс. разоў у год. Вялікую ўвагу мы ўдзяляем розным напрамкам работы: краязнаўству, развіццю дзіцяці, сямейнаму чытанню, — расказала Таццяна Швед. — Цесныя сяброўскія адносіны звязваюць нас з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі. У нашых бібліятэках працуюць профільныя цэнтры прававой інфармацыі, куды ходзяць і дзеці, і бацькі. Даём актуальную вывераную інфармацыю, таму што база абнаўляецца штомесяц. Акрамя таго, праводзім вялікую колькасць мерапрыемстваў — каля 4 тыс. у год».
Яўгенія ШЫЦЬКА
ЛіМ.-2022.-№22.-С.2