Марына Петрашкевіч, апавядаючы пра святкаванне Новага года, задаецца пытаннем: "Чаму беларусы так мала надаюць увагі сваім нацыянальным традыцыям?"
Новы год. Колькі традыцый звязана з гэтым святам, пачынаючы з маштабаў краіны і горада, заканчываючы асобнымі сем’ямі. Шматлікія традыцыі сустрэчы Новага года складаліся не адзін дзясятак гадоў, а то і стагоддзяў, некаторыя — зусім новыя, узніклі выпадкова, але ашчадна захоўваюцца. Не адстаюць ад традыцый і сродкі масавай інфармацыі. Кожны снежань у газетах і часопісах, на радыё і тэлебачанні для дзяцей і дарослых распавядаюць пра надыходзячы Новы год, падводзяць вынікі, робяць прагнозы, раюць што апрануць, што прыгатаваць, куды схадзіць. І апавядаюць нам пра тыя самыя традыцыі. Часцей за ўсё — замежныя. На Кубе робяць так, а ў Аўстраліі вось гэтак; у Італіі выкідаюць непатрэбную мэблю праз акно, у Аргенціне — непатрэбныя дакументы, а ў Перу праз вокны выліваюць ваду. Дзесьці адчыняюць усе дзверы-вокны насцеж, каб шчасце не мінула пэўнае жытло, а дзесьці для таго ж самага апоўначы скачуць з любога ўзвышэння, нават святочны стол могуць выкарыстаць для гэтай мэты. “Што ж у гэтым дрэннага?”, — спытаеце вы. Маўляў, адукацыя, узровень ведаў, ды, увогуле, дасведчанасць ніколі нікому не шкодзілі. Згодна. Але ў мяне сустрэчныя пытанні: дзе аповеды пра традыцыі беларусаў, дзе гісторыя свята менавіта на беларускай зямлі?
Чытаць далей